абкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам. // перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўціня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і жаўцізна. Завывала ў топцы полымя, жоўтыя чырвоныя звіваліся вогненныя языкі. Як прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата спелай жаўціні аўсянага снапа. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Сыкаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыке́ты, ‑аў; адз. шчыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.
Тое, што і штыкеты. Высокія шчыкеты навакол рынку былі аплецены зверху калючым дротам. Якімовіч. За шчыкетам квітнелі чырвоныя, жоўтыя і белыя цюльпаны. Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казыта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. казытаць і стан паводле знач. дзеясл. казытацца. Клаў [Аляксей Іванавіч] на мяккую далонь жоўтыя.. каласы, адчуваючы іх прыемнае казытанне. Шахавец. [Генька] ужо не мог стрымаць горкага казытання ў сваім носе. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папяро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі.
2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі, папяроўкі і слуцкія бэры. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбні́ца, ‑ы, ж.
Падрабязнасць, дэталь, дробязь (у 3 знач.). Хоць ведаў карту да драбніц, Шутаў выняў яе, пачаў углядацца ў жоўтыя звілістыя лініі вышынь, у павуціны дарог. Мележ. Апанасу ўспомнілася ва ўсіх драбніцах яго жыццё. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырае́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Ядомы грыб з пласціністай крохкай яркаафарбаванай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы, у ельніку-асінніку — акуратныя ваўнянкі і сыраежкі. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жо́ўты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае афарбоўку аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка, золата. Жоўтае лісце. □ Бягуць ручаі па разорах размытых, Выгладжваюць жоўты пясок. Колас. Жоўтыя мурашкі ўспаўзаюць на рукі. Чорны.
2. перан. Згодніцкі, рэфармісцкі; прадажны, здрадніцкі. Жоўтая буржуазная прэса. Жоўтыя прафсаюзы.
3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў. Жоўтая лілія. Жоўтая крывяная соль.
•••
Жоўтая вада гл. вада.
Жоўтая ліхаманка гл. ліхаманка.
Жоўтая раса гл. раса.
Жоўты білет гл. білет.
Жоўты дом гл. дом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)