спакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Укласці ў чамадан, увязаць у скрутак і пад. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць. Гроднеў. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрусце́ць, хрушчу, хрусціш, хрусціць; незак.
Тое, што і хрустаць. Хрусцела пад нагамі ледзяная корка. Шамякін. [Доўбік] аблакаціўся на калені і стаў перабіраць то на адной, то на другой руцэ пальцы — яны па чарзе хрусцелі. Гроднеў. Пясчынкі хрусцяць на зубах. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Пабываць дзе‑н., у каго‑н., прыйсці або прыехаць куды‑н., да каго‑н. [Карнею] цяпер няма часу наведаць маці ў бацькоўскім доме. Гроднеў. За тры дні малады Забродскі паспеў наведаць усіх сваякоў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Расправіць, разраўняць, прыгладзіць грэбенем (валасы). Павел пашыўся, расчасаў свае густыя чорныя валасы. Гроднеў. Васіль Бусыга расчасаў акуратна чорную бараду. Колас.
расчаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Сякерай высечы, расшырыць адтуліну (у дрэве).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чабурэ́к, ‑а, м.
Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу. Гроднеў. А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі. Лобан.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́чманка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Форменная шапка з казырком, якую носяць асобы малодшага і старшага каманднага саставу флота, а таксама цывільная шапка падобнай формы. А тут якраз Сашка заявіўся. Не ў мічманцы, а ў марской бесказырцы. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паду́жацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Дужаючыся, памерацца сіламі; пазмагацца. Калі-нікалі хацелася з хлапчукамі, як бывала, наганяць галубоў або схапіцца са сваімі аднагодкамі і падужацца ўволю. Гроднеў. Дык хіба ж мы не здолеем Дружнай сям’ёй Скіраваць нашу рэчку, Падужацца з ёй? Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незалюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-чаго і без дап.
Выказаць незадаволенасць. [Віктар:] — Я з табой тады падніму чарку, калі ты загадаеш шафёру адагнаць машыну ў гараж,.. — і клункі распакуеш і кніжкі складзеш у шафу. — Можа, скажаш і заяву падаць? — незалюбіў Павел. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партаба́к, ‑а, м.
Невялікая каробачка для тытуню, табакі або папярос. [Кавалёў] дастаў партабак і ў тоўстых пальцах згарнуў тонкую як запалка цыгарку, прыпаліў яе і зацягнуўся. Чарнышэвіч. Лаўрэн Карпавіч выняў з кішэні партабак, узяў з яго дзве папяросы і адну даў Паўлу. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго. Наведаць, даведацца. З Сухадола на станцыю везлі збожжа, і яна наважылася праведаць свайго мужа. Ракітны.
2. што і з дадан. сказам. Атрымаць звесткі пра каго‑, што‑н. Заданне было — праведаць, калі змяняюцца на мосце вартавыя. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)