феадалі́зм, ‑у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і няпоўная ўласнасць на прыгонных сялян, а таксама права феадала ажыццяўляць дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каміса́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі або адміністрацыйнымі функцыямі (у перыяд 1918—1942 гг. — палітычны кіраўнік воінскай часці.).
Брыгадны к.
2. Асоба, якая ўзначальвае ваенны камісарыят.
Ваенны к.
3. У студэнцкіх будаўнічых атрадах: асоба, якая адказвае за арганізацыйна-выхаваўчую работу.
|| прым. каміса́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.
1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.
З. курэнне.
З. ірваць кветкі на клумбах.
2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.
З. прапаганду вайны.
З. азартныя гульні.
|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. забаро́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’я́вішча, ‑а, н.
Разм. Тое, што і з’ява (у 1, 2 знач.). Вайна для Валі была.. раптоўным і нечаканым з’явішчам. Дамашэвіч. Янка Купала — не проста літаратурная з’ява ці эпоха, творчасць паэта — з’явішча грамадска-палітычнае. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́дэр, ‑а, м.
1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.
2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.
3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.
[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часо́піс, ‑а, м.
Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі. Тэлеграмы, важныя пакеты, На якіх Сургучная пячаць, Свежыя часопісы, газеты Я прызначан людзям уручаць. Непачаловіч.
•••
Тоўсты часопіс — перыядычны (звычайна штомесячны) літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс значнага аб’ёму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́ртасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Каштоўнасць, цана грашовага знака.
Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.
2. Кошт чаго-н. у грашовых адзінках.
Вызначыць в. рэчы.
3. Колькасць грамадска неабходнай працы, затрачанай на вытворчасць тавару і ўвасобленай у гэтым тавары (спец.).
Прыбавачная в.
Спажывецкая в.
Менавая в.
Закон вартасці.
|| прым. ва́ртасны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
Вартасныя паказчыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
камуні́зм, -у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пабудове бяскласавага грамадства з агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці і з поўнай сацыяльнай роўнасцю ўсіх членаў грамадства, а таксама навуковая тэорыя стварэння такой фармацыі.
Навуковы к.
○
Ваенны камунізм — часовая эканамічная палітыка савецкай улады ў перыяд Грамадзянскай вайны (1918—1920 гг.) і ваеннай інтэрвенцыі.
|| прым. камуністы́чны, -ая, -ае.
К. светапогляд.
Камуністычная партыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прылучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.
1. каго-што. Злучыць з чым-н.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.
П. да кампаніі.
П. раён да другой вобласці.
2. каго (што). Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.
П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.
|| незак. прылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прылучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)