го́нчы, ‑ая, ‑ае.

Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера (пра пароду паляўнічых сабак). Гончы сабака. / у знач. наз. го́нчы, ‑ага, м. І пайшлі аднойчы мы На высокі груд З выжламі і гончымі — Паглядзець на цуд. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разняволіць.

2. у знач. прым. Які дзейнічае, жыве, існуе без прымусу, без прыгнёту; вольны. Разняволеная праца. □ Пяюць гарады і багатыя сёлы, І лад разняволены, дужы й вясёлы. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжаць, сажну, сажнеш, сажне; сажнём, сажняце; зак., што.

Зрэзаць пад корань сярпом або жняяркай (сцяблы збожжавых злакаў, траву і інш.). Зжаць авёс. Зжаць жыта. / Пра поле, участак. Аралі і сеялі самі, Дык самі і нівы сажнём. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Атуліцца, ахутацца чым‑н. Маладзіца, убачыўшы старшыню, ахінулася хусткай і таропка шмыганула ў хату. Навуменка.

2. перан. Агарнуцца, накрыцца. Шырачэзнымі лістамі Ахінуліся кусты. Глебка. Сосны шумяць, Ахінуліся сосны журбою. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі ружовы, не зусім ружовы. І сніцца мне мой родны край, Мая далёкая радзіма, Кляновы ліст, дубовы гай І ружаваты небакрай, Засланы злёгку белым дымам. Глебка. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

1. Наступаючы на што‑н., пашкодзіць. Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу. Багдановіч.

2. Разм. Моцна натрудзіць, натаміць хадою ногі. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́дчы, ‑ага, м.

Высок. Дойлід, мастак-будаўнік, архітэктар. Дружнай сілай сялян і рабочых Будаваў гэты помнік жывы Самы смелы ў гісторыі зодчы, Самы мудры ў вяках бальшавік. Глебка. Высокае майстэрства індыйскіх зодчых і будаўнікоў можна бачыць у збудаванні палацаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́скі, займен. прыналежны.

Уст. Наш (у 1 знач.). [Старшыня сходу:] — Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... Галавач. Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скара́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скарыць.

скара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Тое, што і пакараць ​1. Няхай бы паню смерць забіла, Як цяжка нас яна скарала: Навек з табою разлучыла І не страчацца паказала. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)