расплы́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае выразных абрысаў, ліній, форм. [Васіль і Вольга] вярталіся ў вёску вузкай палявой сцежкаю, па якой слаўся адбітак рубчастай веласіпеднай гумы: невыразны, расплыўчаты на пяску і.. акрэслены ў нізіне, дзе глеба была чорная і вільготная. Савіцкі.

2. перан. Недастаткова выразны, няпэўны, няясны. Расплыўчатае выказванне. Расплыўчатыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца экспрэсіяй; выразны. Экспрэсіўная лексіка. □ Сваё слова ў мясцовых жыхароў часта вызначаецца побытавай канкрэтнасцю зместу або асаблівай экспрэсіўнай адметнасцю ад новага слова. Крывіцкі. Купалаўскі верш заўсёды хвалюе, ён напеўны, меладычны, як народная песня, і ў той жа час неспакойны, імклівы, экспрэсіўны, драматычна напружаны. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορόςвыразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.

1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.

2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́значыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць выразны характар, раскрыцца, акрэсліцца.

Спецыфіка прадмета вызначылася не адразу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Поўнасцю скласціся.

Нашы адносіны цалкам вызначыліся.

3. Вылучыцца з ліку іншых чым-н.

В. ў баі.

В. сваёй храбрасцю.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым. Стаць знамянальным, паказальным дзякуючы чаму-н.

Дваццатае стагоддзе вызначылася выкарыстаннем атамнай энергіі.

|| незак. вызнача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывапі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жывапісу. Жывапісныя работы.

2. Прыгожы, маляўнічы, варты таго, каб быць адлюстраваным у жывапісе. Жывапісны куток прыроды. Жывапісная поза.

3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.). Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка». Палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́чырк, ‑у, м.

Уласцівая каму‑н. манера пісьма. Своеасаблівым уборыстым, але даволі выразным почыркам спісаны старонка за старонкай у агульных сшытках і самаробных запісных кніжках. С. Александровіч. Бацька пісаў буйным прыгожым почыркам. Чарнышэвіч. // перан. Спосаб, стыль дзейнасці, характэрны для каго‑н. У .. рэжысёрскім почырку своеасабліва спалучаюцца фантастыка і рэалізм. «ЛіМ».

•••

Канцылярскі почырквыразны, аднастайна прыгожы почырк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сный

1. (яркий, светлый) я́сны;

2. (отчётливый, хорошо видимый, слышимый) выра́зны, я́сны;

я́сные зву́ки выра́зныя гу́кі;

3. (понятный) зразуме́лы, я́сны;

я́сное де́ло вядо́мая рэч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Закончыць маляванне чаго‑н. Дамаляваць партрэт. // перан. Закончыць апісанне, абмалёўку чаго‑н. □ — Мне здаецца, трэба дапісаць, дамаляваць тое месца, дзе.. герой падымаецца на гераічны ўчынак. Мележ. // перан. У думках дапоўніць, аднавіць што‑н. Паэт, няхай сабе абагулена, стварыў выразны сацыяльны тып, і наша ўяўленне дамалюе рысы, якіх бракуе ў індывідуальным абліччы героя. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў. Колас. За дзвярамі пачуўся гучны тупат. Гартны.

2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба. Колас.

3. перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. □ Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

4. перан. Напышлівы, многаабяцаючы. Гучныя фразы. Гучная рэклама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)