Паслабаджа́ць ’аслабляць нацягнутае або туга завязанае, адпускаць’ (Юрч., Бяльк.), паслабадніць ’параскашнець, зрабіцца прастарней’, ’вызваліцца, мець вольны час’, ’адчуць сябе лепш’ (Юрч., Сл. ПЗБ). УтворанД ад слабода < свабода (гл.) і слабодны і прэфіксе па‑ са значэннем пашырэння дзейнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́бі, нескл., н.

Разм. Якое‑н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне. Шамякін. Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі. Васілёнак.

[Англ. hobby.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

досу́г м.

1. во́льны час, мн. во́льныя часі́ны;

на досу́ге во́льным ча́сам, во́льнай часі́най;

2. (развлечение) уст. заба́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пай, паю, м.

Доля, якая ўносіцца ў капітал якога‑н. таварыства кожным яго ўдзельнікам. Уступны пай. Кааператыўны пай. □ У брацтвы ўваходзілі цэхавыя майстры, гараджане, купцы і розны просты люд (доступ сюды быў вольны, трэба было толькі ўнесці пэўны грашовы пай). Шакун.

[Тур. pay — частка, жэрабя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́рціцца, ‑рчуся, ‑рцішся, ‑рціцца; незак.

Праяўляць упартасць, быць упартым. [Ганька] таксама тупацела нагамі, калі Джэк упарціўся і не хацеў больш танцаваць з Джэмай. Васілевіч. Цяпер не толькі моладзь, але і старыя бавяць свой вольны час у палацы культуры. Адна Зося ўпарцілася. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacnyвольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́ждый

1. (непричастный) непрыхі́льны (да чаго); (свободный) во́льны (ад чаго); (далёкий) далёкі (ад чаго);

чу́ждый интри́г непрыхі́льны да інтры́г (далёкі ад інтры́г);

чу́ждый за́висти во́льны ад за́йздрасці;

он чужд э́тому де́лу ён далёкі ад гэ́тай спра́вы (непрыхі́льны да гэ́тай спра́вы);

2. (чужой) уст. чужы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развя́зны, ‑ая, ‑ае.

Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека і яго паводзіны, абыходжанне). Гаварыў .. [хлопец] развязным тонам, на нейкім жаргоне і з разлікам, што навокал яго слухаюць. Карпюк. Між тым, Славік вырас грубым, развязным, самалюбівым хлопцам без ясных ідэалаў, без веры, без працоўных навыкаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасядзе́нне, пасядзённіко ’спакойная работа’, ’бяседа’ (Нас.). Утвораны ад дзеяслова пасядзёць < сядзёць (гл.). Сюды ж пасядзенкі, пасядушкі ’наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах’ (ТСБМ), маг. пасядзелкі ’вячоркі дзяўчат-папрадух’ (Жакава–Блінава, Пытанні бел. дыял.), поседанье, поседзёнькі, поседзёнкі ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верш, ‑а, м.

1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай. Лірычны верш. Зборнік вершаў. Вершы Максіма Багдановіча.

2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок. Сілаба-танічны верш. Белы верш. Памер верша.

3. Рытмізаваная мова. Гаварыць вершам.

•••

Акцэнтны верш — верш, рытм якога заснаваны на пэўным ліку націскных складоў, незалежна ад колькасці ненаціскных.

Александрыйскі верш — французскі шасцістопны ямбавы верш з паўзай або цэзурай пасля трэцяй стапы.

Белы верш — тое, што і вольны верш.

Верш у прозе — кароткі паэтычны твор, напісаны ў празаічнай форме.

Вольны верш — верш, які характарызуецца адсутнасцю рыфмы і няпэўнай колькасцю стоп у радку; верлібр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)