бе́лае сущ. бе́лое;

яна́ была́ ў бе́лым — она́ была́ в бе́лом;

(напіса́ць) чо́рным па бе́лым — (написа́ть) чёрным по бе́лому

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыс, -у, м.

Злак з белым прадаўгаватым зернем, якое скарыстоўваецца ў ежу, а таксама яго зерне.

Плантацыі рысу.

Піражкі з рысам.

|| прым. ры́савы, -ая, -ае.

Р. суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́лое в знач. сущ. бе́лае, -лага ср.;

она́ была́ в бе́лом яна́ была́ ў бе́лым;

написа́ть чёрным по бе́лому напіса́ць чо́рным па бе́лым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З вельмі белым тварам. Паненка была высокая, белатварая, чорнавалосая, у доўгім белым плацці. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарнаста́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Пушны драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным белым футрам і чорным кончыкам хваста зімой, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. гарнаста́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З белым хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажи́ться сов., разг. зажы́цца;

зажи́ться на бе́лом све́те зажы́цца на бе́лым све́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

1. Пражыць даўжэй звычайнага, меркаванага.

З. на дачы.

З. на белым свеце.

2. Пачаць жыць заможна, абжыцца.

|| незак. зажыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.

1. Пафарбаваць белым. // Спец. Падвергнуць спецыяльнай апрацоўцы, каб зрабіць белым. Прабяліць цукар.

2. і без дап. Бяліць некаторы час. Прабяліць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)