бензазапра́вачная, ‑ай, ж.

Бензазаправачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупаі́, лупаі́ны ’абчысткі ад бульбы’ (Янк. 1, ТС), лупа́йка, лупа́йкі, лупа́ўкі, лупэйка ’тс’, ’стручок, лупіна’, ’лупіны ад яек’, ’вонкавы каляплоднік арэха’ (Вешт., Клім., Мат. Гом., Сл. Брэс., Мат. Маг., ТС, Сцяшк. Сл.; лун., лельч., ЛАПП). Утвораны ад лупі́ць 1 < лупа́ (гл.). Аб суфіксах ‑ай‑, ‑ай‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарэ́за, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, гарэ́з.

Свавольнік, дуронік, непаседа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празо́рца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Чалавек, надзелены здольнасцю яснабачання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаву́чка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чак (разм.).

Недавучаны, маладасведчаны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мабілізава́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, які прызваны ў армію па мабілізацыі (у 2 знач.).

|| ж. мабілізава́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рознарабо́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Рабочы на розных падсобных работах, якія не патрабуюць пэўнай прафесіі.

|| ж. рознарабо́чая, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́льтарскі, -ая, -ае.

У выразе: се́льтарская вада́ або се́льтарская, -ай, ж. — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.

Выпіць сельтарскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скна́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, скнар (разм.).

Вельмі скупы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупе́нда, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Тое, што і скупянда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)