аднагало́снасць, -і, ж.

1. Поўная згода ўсіх па якім-н. пытанні.

2. Аднадушная падача галасоў за адно і тое ж рашэнне пры галасаванні.

Прынцып аднагалоснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адува́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Расліна сямейства складанакветных з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым насеннем, якое разносіцца ветрам; дзьмухавец.

Раслі каля дарогі адуванчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азербайджа́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Азербайджана.

|| ж. азербайджа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. азербайджа́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Кіраўнік гаспадаркі ў панскім маёнтку.

|| ж. акано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. акано́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аквалангі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Плывец, які карыстаецца аквалангам.

|| ж. аквалангі́стка, -і, ДМ, -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аквалангі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акупі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ўпіцца; зак.

Аплаціцца (пра выдаткі).

Затраты на будоўлю акупяцца.

Намаганні акупяцца (перан.).

|| незак. акупля́цца, -я́ецца і аку́плівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцы́з, -у, м.

Ускосны падатак на тавары шырокага спажывання і паслугі, які ўваходзіць у іх кошт і складае частку бюджэту краіны.

|| прым. акцы́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алба́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.

|| ж. алба́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. алба́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анало́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Высокі столік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы.

|| прым. анало́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

англіча́не, -ча́н, адз. -ча́нін, -а, м.

Народ, які з’яўляецца асноўным насельніцтвам Вялікабрытаніі.

|| ж. англіча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. англі́йскі, -ая, -ае.