рассвіта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; безас., зак. і незак.

Пра наступленне світання; развіднецца (развідняцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассупо́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв . -ніцца; зак.

Развязацца (пра супоню на хамуце).

|| незак. рассупо́ньвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рату́нак, -нку, м.

Дапамога, абарона, выручка.

Прасіць ратунку.

Ратунку нямапра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).

Рунее жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́флены, -ая, -ае (спец.).

Пра паверхню: нягладкі, з правільнымі радамі паглыбленняў і выступаў.

Рыфленае жалеза.

Рыфленыя падэшвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфле́ксія, -і, ж. (кніжн.).

Роздум пра свой унутраны стан, самааналіз.

Схільнасць да рэфлексіі.

|| прым. рэфлексі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поўнаметра́жны, -ая, -ае.

Пра фільмы: звычайны, дастатковы па метражы для паказу аднаго сеанса нармальнай працягласці; проціл. кароткаметражны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачу́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пра які прачулі, даведаліся.

Прачутыя навіны.

2. Прасякнуты пачуццём.

Прачутае жывое слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́свіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -се́цца; зак.

Наесціся на пашы; многа папасвіцца (пра жывёлу, птушак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напераве́с, прысл.

Трымаючы перад сабой, з нахілам уперад (пра стрэльбу, вінтоўку, піку і пад.).

З пікай н.