фамілья́рнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць фамільярнага. Фамільярнасць тону. □ [Санкоўскі] балагурыў, шпаркімі крокамі хадзіў па хаце, з павагай і адначасова з фамільярнасцю звяртаючыся да Паддубнага. Пестрак.

2. Фамільярнае абыходжанне з кім‑н.; фамільярныя ўчынкі, паводзіны. [Сяржант] ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асацыі́равацца, ‑руецца; зак. і незак., з чым.

Кніжн. Уступіць (уступаць) у сувязь па асацыяцыі (у 3 знач.). У свядомасці чытача фальклорная сапраўднасць звычайна асацыіруецца з уяўленнем аб гераічнай сапраўднасці. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караба́цісты, ‑ая, ‑ае.

Карабаты, з карабацінамі. Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі з траскучай карабацістай скуры. Навуменка. Карабацістыя цені, няўклюдныя, як пачвары, блукаюць па сценах. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карнаву́хі, ‑ая, ‑ае.

З абрэзаным або пакалечаным вухам. Карнавухі конь. □ А быў ён, Шарык, не з ціхіх.. Брахаў .. нават на жоўтага, карнавухага ката Базыля, абы той трапіў яму па вока. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

Разм. Патраціць або нейкім чынам правесці час. [З. Бядуля] любіў з кіёчкам пахадзіць па родным горадзе, пабачыцца з блізкімі знаёмымі, у цікавай сардэчнай гутарцы пабавіць час. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуф, ‑а, м.

Нізкая табурэтка з мяккім (звычайна круглым) сядзеннем. Кібрык прайшоўся па пакоі, памацаў фарфоравую фігурку, што стаяла на палічцы, потым з незалежным выглядам сеў на пуф да піяніна. Шыцік.

[Фр. pouf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раме́нны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з рэменя, рамянёў; скураны. На высокім сядзенні, па-запраўску трымаючы туга нацягнутыя раменныя лейцы, сядзела маладая паненка. Колас. [Стафанковіч] .. стаяў.., ссунуўшы набакір блінаватую шапку з раменным казырком. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспазе́, нескл., н.

1. Кароткі змест якога‑н. дакумента, твора і пад.; вытрымка з іх.

2. Кароткае паведамленне прадстаўніка ўрада па якому‑н. пытанню бягучай палітыкі ў парламенце. Выступіць з экспазе.

[Фр. exposé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гібрыдыза́цыя, ‑і, ж.

Скрыжаванне розных відаў раслін або жывёл з мэтай атрымання лепшых па якасці сартоў, відаў, народ. Вегетатыўная гібрыдызацыя. Працэс гібрыдызацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З адным вокам. Аднавокі музыкант Савоська, які быў спецыяльна запрошан Габрусём для кірмашу, спрытна хадзіў кручкамі па цымбалах. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)