упа́дзіна, ‑ы, ж.
Паглыбленае месца: паглыбленне. Высіцца бераг, то стромка падаючы да ракі, то паката сходзячы да яе прыступкамі, невялікімі выемкамі, глыбокімі ўпадзінамі. Васілевіч. // Пра рысы твару, будову чэрапа і пад. Старыць яго [мужчыну] не густое чорнае шчацінне на сківіцах і барадзе, а ўпадзіны худых шчок з дробненькімі маршчынамі, якія разбягаюцца ва ўсе бакі ад шрама. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урага́н, ‑у, м.
1. Вецер разбуральнай сілы, моцная бура. Пачаўся ў лесе Ураган. Дрыжыць, хістаецца будан. Дзеружынскі. / у вобразным ужыв. А вогненны ўраган усё грымеў і грымеў. Мележ.
2. перан.; чаго. Пра вялікую сілу, імклівасць руху, хуткасць ажыццяўлення чаго‑н. Ураган вайны бушаваў над нашай краінай. «Маладосць».
3. у знач. прысл. урага́нам. Вельмі хутка, імкліва. Пранесціся ўраганам. Наляцець ураганам.
[Фр. ouragán.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уразбро́д, прысл.
У беспарадку, паасобку, нядружна. Курсанты павярнуліся ўразброд. Новікаў. Птушкі выбраліся скора, Чарадою і ўразброд. Глебка. Некаторыя [дзяўчаты] спужаныя ад нечаканасці, другія са здзіўленнем адарваліся ад працы, паспешна разагнуліся, прывіталіся ўразброд... Васілевіч. // перан. Без лагічнай паслядоўнасці (пра думкі, словы і пад.). Людзі перагаворваліся вяла, за няшчырымі ўразброд словамі хаваліся нейкія важныя думкі, а можа, і справы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрукт, ‑а, М ‑кце, м.
1. звычайна мн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі. В. Вольскі.
2. перан. Разм. пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё! Каршукоў.
[Лац. fructus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітраспляце́нне, ‑я, н.
1. Складанае вычварнае перапляценне чаго‑н. Хітраспляценне арнаментаў. // перан. Пра складанае перапляценне якіх‑н. фактаў, падзей. А я, біты, цёрты, не веру ў такое хітраспляценне інтрыг. Шамякін.
2. Складаная будова, развіццё, падача чаго‑н. (сюжэта, думак, ідэй і пад.). Пісьменнік імкнецца зацікавіць чытача не хітраспляценнямі сюжэта, а ўвагай да духоўнага свету гераіні. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітру́н, ‑а, м.
Хітры чалавек; махляр, круцель. А зманіў жа стары хітрун, ніколі ён у Гвардыяна не піў таго чаю і не ўзяў бы ніколі, хай там немаведама што! Зарэцкі. [Мікіта:] — Не, не дажджэш ты, каб я за цябе плаціў! Сам жа ты здай дваццаць пудоў. Хітрун знайшоўся. Галавач. / Пра птушак, жывёл. [Міша:] — Гарнастай! Бач, хітрун, рыбкай ласуецца. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
целаахо́ўнік, ‑а, м.
Воін, які ахоўвае жыццё якой‑н. высокай асобы (манарха, ваеннага начальніка і пад.). А як толькі машына спыніцца, на яе адразу ж насядуць усе астатнія, целаахоўнікаў пераб’юць, а самога генерала звяжуць і — у лес. Шашкоў. // Пра чалавека, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго‑н. «Так што будзем мы, Галка, у бабкі целаахоўнікалі», — напісала Зоя. Ярашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цэха, адпавядае патрабаванням цэха (у 1 знач.). Цэхавыя карпарацыі. Цэхавыя законы. Цэхавыя прывілеі.
2. Які мае адносіны да цэха (у 2 знач.), належыць цэху. Цэхавы сход. Цэхавае абсталяванне. Цэхавы камітэт. □ [Піліп] нават напісаў пра Міхаську ў цэхавую насценную газету. Кулакоўскі.
3. перан. Вузкі, замкнёны ў межах сваёй групы, прафесіі і пад.; абмежаваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цю́целька, ‑і, ж.
У выразе: цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю. Судны ходзяць праз дзень і на прыстань прыбываюць якраз к пачатку Люсьчынай работы. «Чаркес» яе дастаўляе цюцелька ў цюцельку. Ракітны. [Грышка:] — А цяпер скажы мне яшчэ, адкуль ты [Кастусь] так пра маю жытку ведаеш?.. У хаце маёй, здаецца, не быў, а ўсё цюцелька ў цюцельку праўда... С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалядзі́н, ‑а, м.
Гіст.
1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме. І ўсе дваровыя людзі або чалядзіны і чалядзінкі, як называлі іх паны, і людзі навакольных вёсак і сёлаў разам з Язэпкавымі бацькамі належалі пану, рабілі на пана, дзень і ноч мусілі помніць пра свайго пана. Якімовіч.
2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)