байда́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Адна- або двухмесная лёгкая спартыўная лодка з закрытым верхам.

Паход на байдарках.

|| прым. байда́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балюстра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы.

Б. веранды.

|| прым. балюстра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банкно́ты, -аў, адз. банкно́т, -а, М -но́це, м.

Грашовыя знакі, зробленыя з паперы ці іншых матэрыялаў, звычайна прамавугольнай формы.

|| прым. банкно́тны, -ая, -ае.

Банкнотнае абарачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біскві́т, -у, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат узбітых яек.

|| прым. біскві́тны, -ая, -ае.

Бісквітнае пірожнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́сельня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Два слупы (або слуп) з перакладзінай — прыстасаванне для пакарання смерцю праз павешанне; шыбеніца.

|| прым. ві́сельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віско́за, -ы, ж.

1. Студзяністая клейкая цэлюлозная маса, з якой вырабляецца штучны шоўк, цэлафан і пад.

2. Штучны шоўк.

|| прым. віско́зны, -ая, -ае.

Віскознае валакно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мя, -мя, -мю, -мя, -мем, -мі; мн. вы́мі, -мяў, -мям, вы́мі, -мямі, -мях; н.

Орган з малочнымі залозамі і саскамі ў самак млекакормячых.

Каровіна в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плавіць, -плаўлю, -плавіш, -плавіць; -плаўлены; зак., што.

Плавячы, здабыць.

В. жалеза з руды.

|| незак. выплаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вы́плаўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак. (афіц.).

Зняцца з уліку.

|| незак. адмацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. адмацава́нне, -я, н.

|| прым. адмацава́льны, -ая, -ае.

А. талон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсёрбаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чаго (разм.).

Сёрбаючы, троху з’есці, адпіць чаго-н. вадкага.

А. з міскі булёну.

|| незак. адсёрбваць, -аю, -аеш, -ае.