начо́ўка, ‑і, ДМ ‑чоўцы; Р мн. ‑човак; ж.

Тое, што і начлег (у 1 знач.). За вёскай, па канюшынішчы, [спыніўся] абоз на начоўку... Нікановіч. Стараста павячэраў, пачакаў, калі добра сцямнее, і затым пачаў рыхтавацца да сваёй гаротнай, пакутлівай начоўкі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Абнюхваць адзін аднаго (пра жывёл).

2. перан. Разм. Збліжацца, вадзіцца з кім‑н.; згаворвацца. У мястэчку цешыліся, што з Ёшкам адбылося такое здарэнне, — казалі: «Добра... Гэта яму за тое, што нюхаецца з паліцыяй...» Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыскаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Тое, што і павыскальвацца.

2. перан.; з каго і без дап. Разм. Выскаляцца, смяяцца некаторы час. — А-а-а! — выгукнуў Ермалай. — Хочаце мяне ў лапці абуць, на сцэну выпіхнуць... павыскаляцца са старога. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагрэ́ць, ‑граю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.

Грэць некаторы час. У хаце Святланка і без таго насядзелася. То няхай хоць сёння сонца яе пагрэе як мае быць. Васілёнак.

•••

Пагрэць рукітое, што і нагрэць рукі (гл. нагрэць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́кашак, ‑шка, м.

1. Тое, што і палукаш. Бацька яшчэ на досвітку ўстаў, доўга ладзіў воз, паклаў палукашак, укінуў саломы, заслаў посцілкаю. Гурскі.

2. Палавіна палукаша (задняя або пярэдняя частка). Сівы конь у аглоблях паволі хрупаў канюшыну з пярэдняга палукашка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастано́ва, ‑ы, ж.

1. Калектыўнае рашэнне. Пастанова камсамольскага сходу. Пастанова педсавета. // Тое, што абдумана і вырашана кім‑н. Затрымцела Ганна, пачуўшы рашучую пастанову Петруся, да горла падкацілася нешта, слёзы самі сабою... Нікановіч.

2. Распараджэнне дзяржаўнай установы. Пастанова Савета Міністраў. Пастанова суда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўрубля́, м.

Тое, што і паўрубель. І раз чалавек ужо заявіўся з вёскі ў горад,.. — абыдзе сталоўкі, магазіны, а потым, пад канец дня, яшчэ і на станцыю адлучыцца, асабліва калі на падводзе: можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакла́дзіна, ‑ы, ж.

Папярочны брус, жэрдка, дошка і пад. Ластаўчына гняздо было ў самым гумне, на падстрэшнай перакладзіне. Якімовіч. Ёмкая перакладзіна, прыбітая .. ўпоперак дзвярэй, вартуе цяпер хатку над балотцам. Колас. // Тое, што і турнік. // Спец. Верхняя частка крапяжу ў шахтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаве́ц, плаўца, м.

Тое, што і плывец. Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плаўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век. Грахоўскі. Па гэтых вірах цяпер плавала з дзесятак мужчын — гэта былі самыя лепшыя нашы вясковыя плаўцы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

право́браз, ‑а, м.

1. Тое, што служыць узорам для будучага.

2. Асоба, якая паслужыла аўтару ўзорам для стварэння літаратурнага персанажа; прататып. Пры гэтым важна адзначыць, што правобразамі большасці герояў Дубоўкі з’яўляюцца рэальныя асобы, з якімі паэт сустракаўся на суровай Поўначы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)