самазаспакае́нне, -я, н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

Няма падстаў для самазаспакаення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і світа².

|| прым. сві́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сера́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. У краінах Усходу — палац султана.

2. Тое, што і гарэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скон, -у, м.

Тое, што і скананне.

Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) (разм.) — да (самай) смерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрабло́, -а́, мн. скрэ́блы і (з ліч. 2, 3, 4) скраблы́, скрэ́блаў, н.

Тое, што і скрэбла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смоль,

У выразе: як смоль — вельмі чорны (пра чорныя валасы; наогул што-н. чорнае).

Барада як с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ртны, -ая, -ае (спец.).

1. Тое, што і гатунковы (гл. гатунак).

2. Высокага сорту.

Сортнае насенне пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць.

Р. двор.

|| незак. разрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш. -ма́ціць; -ма́чаны; зак., каго-што (разм.).

Разбіць, растрапаць; разграміць у бойцы.

Р. гарнізон праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны; зак., што.

Разняць, расшчаміць, расціснуць.

Р. кулак.

|| незак. раскаме́чваць, -аю, -аеш, -ае.