блаславёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шыўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вышываць — вышыць; вышыванне (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑вак. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выстаўцы народнай творчасці шырока прадстаўлена вышыўка.
3. Тое, што вышыта або вышываецца. Ручнік з вышыўкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гвалто́ўніцтва, ‑а, н.
Тое, што і гвалт (у 1, 2 знач.); здзекі, прымус. Змагаючыся супроць парушальнікаў свабоды сумлення, Каліноўскі скарыстоўвае факты гвалтоўніцтва пры ліквідацыі уніяцкай царквы для распальвання нянавісці да царызму, для таго, каб падняць сялян на рэвалюцыйную барацьбу. Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аджы́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.
2. у знач. наз. аджы́лае, ‑ага, н. Тое, што аджыло. К. Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзе́жа, ‑ы, ж.
Тое, што і адзенне (у 1 знач.). [Кузьма:] — Справа не ў тым, у якой адзежы ты ходзіш, а ў тым, што пад гэтай адзежай ты носіш. Колас. Прытрымліваючы крыссе тонкай сваёй доўгай адзежы, постаць пайшла паволі і роўна. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арнаме́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Тое, што і арнаментацыя (у 2 знач.). Адной з асаблівасцей беларускай арнаментыкі ў разьбе выяўляецца прастата і выразнасць ліній, што выклікана перавагай геаметрычных узораў разьбы. «Беларусь».
2. Сукупнасць гукаў, якія аздабляць асноўную меладычную лінію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асвятля́льнік, ‑а, м.
1. Асоба, на абавязку якой ляжыць асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад. У час дзеяння на сцэне асвятляльнікі на дзіва лёгка і хутка арыентуюцца сярод мноства ўсялякіх пражэктараў, люстраў, кандэлябраў. «Маладосць».
2. Тое, што і свяцільня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аснава́ць, асную, аснуеш, аснуе; аснуём, аснуяце; зак., што.
1. Зрабіць аснову тканіны.
2. Пачаць будаваць што‑н.; закласці. Аснаваць падмурак. // Паставіць, устанавіць. І зноў на тым самым селішчы хату аснавалі. Сачанка.
3. перан. Тое, што і заснаваць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асяло́к, ‑лка, м.
1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.
2. Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.
3. перан. Тое, што з’яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)