пасудамы́йка, ‑і, ДМ ‑майцы; Р мн. ‑мыек; ж.
1. Памяшканне, дзе мыюць посуд. Цэлы дзень праз адчыненае акно пасудамыйкі чуўся несціханы бразгат місак, талерак, нажоў і відэльцаў. Грамовіч.
2. Машына для мыцця пасуды.
3. Тое, што і пасудніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і тануць. [Салдат-ветэран:] З той вайны гэты край мне знаёмы, У балотах і рэках не раз патанаў... Бачыла. Вёскі проста патанаюць у пладовых садах. В. Вольскі. Людскія галасы патанаюць пад шатамі дрэў. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Хістаць некаторы час. Шаройка сеў каля стала, агледзеў хату, пахістаў кульгавы стол. Шамякін.
2. Тое, што і пахіснуць (у 2 знач.). Ворагу аказалася не пад сілу пахістаць дружбу савецкіх народаў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́шына, ‑ы, ж.
Тое, што і плех. І толькі там, дзе лугу плешына, рачулкі вузенькую ніць сабой, як кнігаўка, алешына ад сонца хоча засланіць. В. Макарэвіч. Ля самых ног Каваля ляжалі чорныя глыбы дыябазаў з сівымі плешынамі шэрані. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плыт, ‑а, М плыце, м.
Бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе. Румам у нас называюць тое месца, куды вывозяць зімою калоды з лесу, каб вясною збіць іх у плыты і сплаўляць па рэчцы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рткі, ‑так; адз. няма.
Разм. Тое, што і штаны. Мужык быў зверху апрануты, — кепка, картовая кашуля з зашпіленымі кішэнькамі, шарачковыя порткі, — а знізу — босы. Брыль. Міхась глянуў на свой палаплены паўкажушак, на порткі з даматканага сукна і.. ўздыхнуў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і прагрукатаць. Машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. Навуменка. Зноў ударыў гром, прагрукаў над усім Зашыйкам з канца ў канец. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прад, прыназ. з Т звычайна ў мове паэзіі.
Тое, што і перад. Хлапцы памыліся рупліва, І ўсе з дарэктарам пачціва Пасталі ў рад прад абразамі. Колас. Мінуліся ліхія зімы, Другія зоры прад вачыма, І па-другому б’ецца сэрца. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадба́чыцца, ‑чыцца; зак.
Уявіцца ў думках (пра тое, што павінна адбыцца). Па тым, якое высокае стаяла над лесам неба, можна было меркаваць, што дажджу сёння не прадбачылася. Чыгрынаў. — Значыць, гэта адступленне прадбачылася раней, бо патрэбен быў новы плацдарм. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
1. незак. Пярэчыць; заяўляць пратэст. Пратэставаць супраць гонкі ўзбраенняў. □ Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас.
2. зак. і незак., што. Спец. Зрабіць (рабіць) пратэст вэксаля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)