Вар’і́раваць (БРС). Рус. варьи́ровать. Бел. слова, відавочна, запазычана з рус. мовы. Рус. варьи́ровать паходзіць (з XIX ст.) з франц. varier ’тс’ (і аформлена суфіксам и́ровать). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вусе́ль ’вусач’ (брагін., Шатал.). Ад вус, да словаўтварэння параўн. чубе́ль ’чубаты чалавек’, гарбе́ль ’гарбаты чалавек’ і пад., якія абазначаюць «асобу паводле адмоўнай прыкметы» (Сцяцко, Словаўтв., 244; Грам. бел. мовы, 1, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лежабо́к ’гультай, абібок’ (Янк. II), міёр. ліжабок ’тс’ (З нар. сл.). Пранікла з рус. мовы, дзе маецца цэлае гняздо: лежебок(а), лежебокий, лежебочина, лежебочить і інш. (гл. СНРГ, 16, 331–332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выра́зны (БРС, Нас.). Відавочна, запазычанне з польск. wyrazny ’тс’, калі ўлічыць націск і фіксацыю ўжо ў Насовіча насуперак Гіст. мовы (2, 141 і наст.), дзе яно лічыцца новаўтварэннем пачатку XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Група ’група’ (БРС). Рус. гру́ппа, укр. гру́па. Запазычанне з ням. мовы. Параўн. ням. Gruppe < франц. groupe (< іт.). Гл. Фасмер, 1, 464; Шанскі, 1, Г, 185 (апошні падрабязна характарызуе развіццё семантыкі слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грымзо́лі ’крымзолі, каракулі’ (БРС), таксама крымзо́лі, грымзуль ’непрыгожае пісьмо’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gryzmolić ’пісаць каракулямі’, gryzmoły ’каракулі’ (польск. словы да gryźć; падрабязна Слаўскі, 1, 363–364).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гумаля́стыка ’рызіна’ (БРС), гумаляст ’тс’ (Касп.), гумалястка ’рызінка ў адзенні’ (Жд. 2). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gumelasłyka ’рызіна’. Гл. Кюнэ, Poln., 58. Параўн. (адносна польск. слова) яшчэ Брукнер, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́рма ’кудла, кудлатая, непрычэсаная жанчына’ (гродз., гл. Цыхун. Лекс. балтызмы, 52), ’непрычэсаная жанчына’ (Сцяшк.). Паводле Цыхуна (там жа), запазычанне з літ. мовы. Ён параўноўвае бел. лексему з літ. gyrmaušà ’заняпалы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канве́ер ’транспарціровачны пас, прыстасаванне для перамяшчэння вырабаў ці грузаў’ (ТСБМ). З рус. мовы, куды ў 30‑х гадах XX ст. з англ. conveyer ’транспарцёр’, convey ’перадаваць, перавозіць’ (Шанскі, 2 (К), 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́скацца ’карабкацца’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), украінскія і рускія адпаведнікі толькі з прэфіксамі (відкараскатись, откараскаться). Магчыма, кантамінацыя карабкацца з карась. Польск. karaskać się запазычанне з бел. мовы (Слаўскі, 2, 66–67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)