імклі́вы, -ая, -ае.

1. Вельмі хуткі, быстры ў руху, у развіцці; энергічны, жвавы.

І. бег.

І. час (перан.: пра хуткасць развіцця).

2. Які выражае парыў, імкненне да чаго-н.; палкі, гарачы.

Імклівая прамова.

|| наз. імклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ава́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Пашкоджанне, выхад са строю якога-н. механізма, машыны ў час руху, работы.

Пацярпець аварыю (таксама перан.: пра няўдачу, правал якой-н. справы).

|| прым. авары́йны, -ая, -ае.

Аварыйная служба (па ліквідацыі аварый).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -па́ў, -па́ла; -пі́; зак. (разм.).

1. Праспаць да якога-н. часу.

Д. да абеду.

2. Праспаць дадаткова пэўны час, каб выспацца.

Колькі начэй не даспаў.

|| незак. дасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

світа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Час перад усходам сонца; самы пачатак раніцы.

Выгнаць карову ў поле на світанні.

2. перан. Ранні перыяд, пачатак чаго-н.

С. майго юнацтва.

|| прым. світа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэгла́мент, -у, М -нце, м.

1. Правілы, якія рэгулююць парадак якой-н. дзейнасці.

Трымацца рэгламенту.

Р. пасяджэння.

Р. работы камісіі.

2. Час, адведзены на сходзе для прамовы, выступлення.

Р. для прамоўцы — пятнаццаць мінут.

|| прым. рэгла́ментны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́рзнуць, -ну, -неш, -не; паме́рз, -ме́рзла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

Кветкі памерзлі.

2. Прабыць некаторы час на морозе, на холадзе.

Колькі мы памерзлі на дварэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Зрабіць усё, многае.

П. усю работу.

2. Папрацаваць некаторы час.

П. на ўборцы бульбы.

Нічога не паробіш або што (ж) паробіш (разм.) — пра неабходнасць згадзіцца з тым, што ёсць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх.

Усіх злачынцаў пасудзілі.

2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.

Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турча́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).

1. Утвараць характэрныя для жаб гукі.

У балоце турчаць жабы.

2. Тарахцець (пра гукі машын у час работы).

Трактары турчаць усю ноч.

|| наз. турча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́рмін¹, -у, м.

1. Пэўны адрэзак часу, адведзены для чаго-н.

Закончыць работу ў месячны т.

2. Вызначаны час, дата, да наступлення якой або пасля якой павінна што-н. адбыцца, закончыцца і пад.

Набліжаўся т. уступных экзаменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)