пача́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пачаць.
2. у знач. прым. Які пачалі выкарыстоўваць, спажываць. На зэдліку каля прыпека ляжаў стос жоўтых бліноў і пачаты кружок авечага лою. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператрывожыць.
2. у знач. прым. Які перажыў моцную трывогу. На пляцы ў сярэдзіне сяла невялікай купкай ціснуліся адзін да аднаго ператрывожаныя людзі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́вячы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад правіць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які правіць, у руках якога знаходзіцца ўлада. Правячыя колы. Правячая партыя.
3. Дзеепрысл. незак. ад правіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прагнуць.
2. у знач. прым. Які прагнуўся; выгнуты ўніз. Такія хаты з прагнутымі стрэхамі і крывымі акенцамі Ганька бачыла, ідучы ў школу. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’я́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ярыць.
2. у знач. прым. Які прыйшоў у ярасць, ахоплены ярасцю. — Што вы робіце, дурні?! — крыкнуў .. [Лабановіч] раз’яраным байцам і стаў паміж імі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сарваць 1.
2. у знач. прым. Ахрыплы, сіпаты ад празмернага напружання (пра голас). Сарваным, асіплым голасам.. [дзяўчынка] крычала ўжо ледзь чутна: — Мама, мамачка! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалмаціць.
2. у знач. прым. Раскудлачаны, непрычэсаны (пра валасы, шэрсць і пад.). Сымон быў без шапкі, з скалмачанымі валасамі, у парванай вопратцы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скудла́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скудлаціць.
2. у знач. прым. Разм. Зблытаны, растрапаны, непрычасаны (пра валасы, лён і пад.). Атаман падышоў і стаў .. [Гэльку] гладзіць па скудлачаных валасах. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад слаць 1.
сла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад слаць 2.
2. у знач. прым. Разасланы. Пянька не сланая, а мочаная.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад успеніць.
2. у знач. прым. Пакрыты пенай. Навекі запомніў душой камуніста.. На ўспененых конях, пад сцягам агністым З байцамі ўляцеў у сяло. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)