наі́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць наіўнага; прастадушнасць. [Камандзіры] гаварылі аб усіх гэтых рэчах проста, як аб лёгка перажытым, усміхаліся з .. наіўнасці маладых. Каваль. Густыя бровы, прычым левае з лёгкім заломам, надавалі твару адценне лёгкага здзіўлення і дзіцячай наіўнасці. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашэ́нне, ‑я, н.
Уст.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прасіць (у 1, 2 знач.).
2. Пісьмовае хадайніцтва аб чым‑н. па афіцыйна ўстаноўленай форме. Падаць прашэнне. □ Назаўтра напісаў Лабановіч прашэнне аб перамяшчэнні і стаў збірацца ў дарогу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экано́мнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эканомнага. Старасці ўласціва гэта дбанне аб парадку, аб драбязлівай эканомнасці, ад гэтага старыя людзі бываюць часта бурклівымі. Колас. Па эканомнасці стральбы ён [Андрэй] адчуваў, што тут недзе свае, аднак заўважыць нікога не мог. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кулуа́ры, -аў.
1. Памяшканні па-за залай пасяджэння (у парламенце, тэатры і пад.), якія служаць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч.
2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).
Вядома з кулуараў.
|| прым. кулуа́рны, -ая, -ае.
Кулуарныя размовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
е́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1. Жаласна стагнаць ад болю, пакуты і пад.
Хлопчык енчыў на ложку.
2. перан. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. (разм.).
|| зак. вы́енчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).
|| наз. е́нчанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нерво́вы, -ая, -ае.
1. гл. нерв.
2. Лёгка ўзбуджальны, з раздражненнем нерваў.
Н. твар.
3. Якога лёгка расхваляваць; неспакойны.
Нервовая жанчына.
4. Неспакойны, трывожны (аб рабоце, жыцці і пад.).
Нервовая праца.
|| наз. нерво́васць, -і, ж. (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памі́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; зак., каго (што).
1. Дараваць каму-н. віну, пашкадаваць.
Не памілуе вас за гэта бацька.
2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму.
П. асуджанага.
|| наз. памі́лаванне, -я, н. (да 2 знач.).
Просьба аб памілаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дарвіні́зм, ‑у, м.
Вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды, аб паходжанні відаў жывёл і раслінных арганізмаў шляхам натуральнага адбору.
•••
Сацыяльны дарвінізм — рэакцыйная плынь у буржуазнай сацыялогіі, якая пераносіць прынцып барацьбы за існаванне на вобласць грамадскіх з’яў і адносін.
[Ад імя заснавальніка Чарлза Дарвіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
народаўла́ддзе, ‑я, н.
Форма праўлення, пры якой улада належыць народу; дэмакратыя. СССР — краіна сапраўднага народаўладдзя. □ У ходзе сацыялістычнага будаўніцтва ўвасабляюцца ў жыццё ідэі Маркса і Леніна аб сацыялістычнай дзяржаўнасці і дэмакратыі, аб развіцці народаўладдзя ў сацыялістычным грамадстве. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гра́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Упасці з моцным шумам, грукатам. Гракнуцца аб падлогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)