лістано́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Пісьманосец. Я хацеў бы прайсці па дарогах вайны лістаношай І бацькам назаўсёды вярнуць іх дзяцей адрасы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лужыча́не, ‑чан; адз. лужычанін, ‑а, м.; лужычанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лужычанкі, ‑нак; ж.

Заходнеславянская народнасць, якая жыве па верхнім і сярэднім цячэнні ракі Шпрэе і Верхняй і Ніжняй Лужыцы; лужыцкія сербы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапі́цца, ‑таплюся, ‑топішся, ‑топіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апынуцца пад вадой, пакрыцца вадой. Я адна па вадзе ішла. Лугавіна ўся затапілася. Бічэль-Загнетава.

2. Разм. Утапіцца, заліцца (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зая́ва, ‑ы, ж.

1. Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. □ На заяве была напісана рэзалюцыя: «Даць разлік». Дадзіёмаў.

2. Чыё‑н. выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву. Выступіць з заявай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́ны, ‑лін.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін. Броўка.

2. зб. Пахучыя салодкія ягады гэтай расліны, звычайна цёмна-чырвонага колеру. Збіраць маліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; незак.

Сумаваць, тужыць; журыцца. Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамены. Колас. [Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вырабу або рамонту рэчаў з медзі і з іншых каляровых металаў.

2. у знач. наз. ме́дніцкая, ‑ай, ж. Майстэрня па рамонту або вырабу такіх рэчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзы́ньканне і дзі́ньканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзынкаць, дзінькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гэты звон не быў падобны ні на звон патэльні аб прыпечак, ні па дзынканне конскіх цугляў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́бранька,

1. Прысл. да добранькі (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык., каму. Пра адчуванне поўнай унутранай задаволенасці ад чаго‑н. Невыказнае .. [замілаванне] разлілося па ўсёй істоце, і дзяўчыне стала добранька-добранька. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добраўпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Навесці добры парадак, зрабіць зручным для карыстання. Добраўпарадкаваць вуліцы і плошчы горада. Добраўпарадкаваць парк. □ Райсавет вынес нават спецыяльную пастанову па .. прапанове [Расальчыхі]: знесці гаражы і добраўпарадкаваць двор. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)