кры́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад крышыць.
2. у знач. прым. Які складаецца з дробна нарэзаных часцінак. Крышаны тытунь. □ На сподку масла і ўкачаная ў соль крышаная цыбуля. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́сы, ‑аў; адз. няма; (звычайна ў спалучэнні з прым. «усходнія»).
Назва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якой карысталіся польскія шавіністы ў 1919–1939 гг., калі гэтыя землі былі захоплены буржуазнай Польшчай.
[Польск. kresy — прыгранічная вобласць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаску́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запаскудзіць.
2. у знач. прым. Забруджаны, запэцканы. Перамацваючы гэты запаскуджаны лахман, .. [Зося] заўважыла, што ў адным месцы як бы што зашыта пад падшэўку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зарадзіць 2.
2. у знач. прым. З устаўленым зарадам; прыгатаваны да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну, капкан і пад.). Зараджаная вінтоўка. Зараджаны дыск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лічыць.
2. у знач. прым. Вельмі малы па колькасці, ліку; адзінкавы. Гутарылі пра ўраджай, пра ўборку, да пачатку якой заставаліся лічаныя дні. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад напрактыкаваць.
2. у знач. прым. Які зрабіўся ў выніку доўгіх практыкаванняў умелым, вопытным. Напрактыкаванае вока Шырокага адразу аднесла гасцей да належнай катэгорыі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падраць.
2. у знач. прым. Дзіравы, абшарпаны; зношаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Кашулька ў яго падраная, нямытая, заношаная. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць 2.
2. у знач. прым. Злёгку абпалены агнём. Так я і хадзіў у падсмаленым шынялі, у абмотках, якія чамусьці заўсёды спаўзалі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памёршы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад памерці.
2. у знач. прым. Які памёр. Мне лёс наканаваў Быць помнікам жывым братам памёршым. Тармола. // у знач. наз. памёршы, ‑ага, м. Нябожчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патроіць.
2. у знач. прым. Большы ў тры разы. [Паўліна Цітаўна:] — Я ведаю толькі адно: выберуць — буду працаваць з патроенай энергіяй, каб апраўдаць давер’е. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)