чатырохгадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца чатыры гадзіны. Чатырохгадзінная аперацыя. Чатырохгадзінная лекцыя. // Разлічаны на чатыры гадзіны. Чатырохгадзінны запас паліва. // Назначаны на чатыры гадзіны. Галоўны інжынер чатырохгадзінным цягніком паедзе ў Маскву па сям’ю. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́мнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Шуснуць, уваліцца. Дзядзька Антон бухнуў ломікам па засаўцы, і маса шамнула ўніз, за апалубку. Місько. Гэта ж Каця, а не Зіна, шамнула залетась у праломку. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлю́ха, ‑і, ДМ шлюсе, ж.

Разм. зневаж. Жанчына, якая вядзе амаральнае, распуснае жыццё; распусніца. Тады з кута па сходзе хлестанулі брудныя і брыдкія словы ў бок да Галіны. — Шлюха ты! Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і шоргаць. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак. Па тратуарах шорхалі мётламі прыбіральшчыцы. Броўка. Пад нагамі шорхала апаўшая лістота. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юрыско́нсульт, ‑а, М ‑льце, м.

Службовая асоба, якая з’яўляецца пастаянным кансультантам пры якой‑н. установе па практычных пытаннях права, заканадаўства і абаронцам інтарэсаў гэтай установы ў юрыдычных арганізацыях: судзе, арбітражы і пад.

[Лац. jurisconsultus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перада́ча ж., в разн. знач. переда́ча;

атрыма́ць ~чу — получи́ть перада́чу;

п. перахо́днага сця́га — переда́ча переходя́щего зна́мени;

п. па ра́дыё — переда́ча по ра́дио;

зубча́стая п.тех. зубча́тая переда́ча;

п. мяча́ іграку́ — переда́ча мяча́ игроку́;

каро́бка ~ч — коро́бка переда́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлічы́цца сов., в разн. знач. рассчита́ться; расче́сться;

р. з рабо́чымі за рабо́ту — рассчита́ться с рабо́чими за рабо́ту;

пачака́й, я яшчэ́ з табо́й ~чу́ся! — погоди́, я ещё с тобо́й рассчита́юсь!;

па пара́дку нумаро́ў ~чы́ся! — по поря́дку номеро́в рассчита́йсь!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́ддых ’адпачынак’ (Інстр. III, КТС). Рус. о́тдых, укр. дыял. ві́ддих, польск. oddech, чэш. oddech, oddych, славац. oddych, балг. о́тдих. У бел., мяркуючы па рэдкасці ўжывання і часу (апошнія дзесяцігоддзі), з’яўляецца запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпаць ’спяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́стай ’агароджанае месца для жывёлы (у полі або лесе)’ (ДАБМ, 784), ’стары лес’ (Яшк., слаўг.). Рус. вы́стой ’дзеянне па дзеяслову выстойваць’, в.-луж. wustaj ’адносіны, пункт погляду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выстаяць (гл. стаяць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)