ма́нны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з дробна размолатай пшаніцы. Манныя крупы. // Прыгатаваны з манных круп. Манная каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маянэ́з, ‑у, м.

Соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў. Салата з маянэзам.

[Фр. mayonnaise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мерэ́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Пірожнае з запечаных узбітых яечных бялкоў і смятанкі з цукрам.

[Фр. meringue.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дробнаўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дробнымі ўласнікамі, з дробнай уласнасцю, уласцівы ім. Дробнаўласніцкія тэндэнцыі. Дробнаўласніцкія ілюзіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэваапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з апрацоўкай дрэва, вырабам з драўніны розных рэчаў. Дрэваапрацоўчая прамысловасць. Дрэваапрацоўчы камбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мус, мусу, м.

Салодкая ежа з узбітай фруктовай або ягаднай масы з маннымі крупамі або жэлацінам.

[Фр. mousse, ад mouser — пеніцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́нсук, ‑у, м.

Тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну. Прасціна з нансуку.

[Фр. nansouk.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Гыркацца некаторы час; пасварыцца з кім‑н. Пагыркацца з суседзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паі́льнік, ‑а, м.

Спец. Кубачак з доўгім носікам і паўзакрытым верхам, з якога пояць слабых хворых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панталы́к, ‑у, м.

Разм. У выразах: збіцца з панталыку гл. збіцца; збіць з панталыку гл. збіць.