по́страх, ‑у, м.

Пагроза для папярэджання магчымых правіннасцей. У цёплай хаце сяброў размарыла, яны засынаюць на хаду. Не памагаюць ні ўгаворы, ні пострахі, ні штурханні. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праграмі́раванне, ‑я, н.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграміраваць.

2. Раздзел прыкладной матэматыкі, які вывучае і распрацоўвае метады і сродкі складання праграм для вылічальных машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывясны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны, прыстасаваны для прывешвання. Прывясны замок. Прывясная лямпа. □ Грамата напісана уставам на невялікім кавалку пергаменту з абрыўкам шнура ад згубленай прывясной пячаткі. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перада́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прызначаны, служыць для перадачы (у 1 знач.). Перадатачны вал. Перадатачныя лініі.

2. Які пацвярджае перадачу чаго‑н. каму‑н. Перадатачны акт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфара́тар, ‑а, м.

1. Машына для бурэння шпуроў і свідравін у горных пародах; бурыльны малаток.

2. Апарат, якім прабіваюць скразныя адтуліны (на кінастужцы, паперы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для назірання за чым‑н. з закрытага месца. Падводнай лодкі перыскоп На ўсходзе з-пад хваляў вынырнуў і знік назад. Аўрамчык.

[Ад грэч. periskopéō — гляджу вакол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пілара́ма, ‑ы, ж.

Прыстасаванне для распілоўкі бярвення на дошкі, якое прыводзіцца ў рух электраматорам. [Дзямід Сыч:] — Нам трэба устанавіць сваю пілараму, каб не цягаць калод у райпрамкамбінат. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладажэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шкодны матылёк, вусень якога корміцца пладамі. Для вылоўлівання вусеняў пладажэркі і часткова даўганосіка накладваюцца лоўчыя паясы. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рвіс, ‑у, м.

Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэбнасцей. // Сукупнасць арганізацый, абавязкам якіх з’яўляецца абслугоўванне бытавых патрэбнасцей насельніцтва і стварэнне розных выгод для яго. Служба сервісу.

[Англ. service — служба, абслугоўванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

службо́ва, прысл.

Па службе. Вялы, сыта-блішчасты бегемот агромністай загадкаю ляжыць у басейне, службова ці для пацехі гледачу выставіўшы з вады маленькія, як адмарожаныя, вушы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)