медыя́на, ‑ы, ж.

1. У геаметрыі — прамая лінія, якая злучае вяршыню вугла трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны.

2. У статыстыцы — велічыня, што знаходзіцца ўсярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.

[Ад лац. mediana — сярэдняя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў дзесяць дзён. У той вечар, калі загрукалі па чыгунцы вагоны пасля дзесяцідзённага перапынку, зайшла да Лабановіча Вольга Віктараўна. Колас. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць дзён. Дзесяцідзённы запас вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуплава́ты, ‑ая, ‑ае.

З дуплом, з дупламі. Дуплаваты зуб. □ Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі па полі. Чорны. Мужчыны ўвайшлі ў вёску і прыселі на тоўстай дуплаватай калодзе, што ляжала каля плота. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце і дурната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Тое, што і дурасць. Сэрца маці згаджалася, а розум пратэставаў, баяўся, каб, крый божа, не нарабіла [дачка] глупства па дурноце. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

Жалезная скрынка (звычайна ўстаўленая ў пліту), у якой гатуюць ежу з дапамогай нагрэтага паветра. У духоўцы .. пяклося прыгатаванае па ўсіх правілах пячэнне. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канспе́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Кароткі запіс зместу чаго‑н. Канспект лекцый. Канспект твораў У.І. Леніна. Канспект урока. // Сшытак з такім запісам. [Алеся] з шумам загарнула канспект, энергічна пляснула па ім рукой. Васілевіч.

[Ад лац. conspectus — агляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэ́сія, ‑і, ж.

1. Дагавор па здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрыемцам або іншаземнай фірме прамысловых прадпрыемстваў, зямельных угоддзяў і пад. Міжнародным канцэсіі. Атрымаць канцэсію.

2. Прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору.

[Ад лац. concessio — дазвол, уступка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэрыва́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па канапу.

2. Бакавое адхіленне снарадаў і куль наразной зброі пры палёце.

3. Стварэнне новых слоў ад слова-асновы.

[Ад лац. derivatio — адвядзенне, адхіленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́сібыць, пабочн.

Разм. Відаць. [Бабка:] — Усе туды ходзяць, а .. [Лабановіч] не. Мусібыць, каля вас яму мілей. Колас. [К. Чорны] хутка нахіліўся да суседзяў па другі бок стала і нешта заўважыў, мусібыць смешнае, бо яны зарагаталі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Разм. Уволю або доўга пакалыхацца. Ішоў.. [рыбак] ціха, з асалодай, нібыта быў рады, што накалыхаўся за дзень на хвалях ад цеплаходаў і нарэшце ідзе па цвёрдай зямлі. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)