высокаарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае высокую арганізацыю, высокае развіццё; дасканалы. Высокаарганізаваная матэрыя.
2. Які ўмее добра арганізаваць сваю работу, наладзіць самадысцыпліну; дзелавіты, свядомы. Высокаарганізаваная асоба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віначэ́рп, ‑а, м.
У старажытнасці — службовая асоба, якая загадвала пітвом, разлівала і разносіла яго на бяседзе. // Жарт. Той, хто налівае віно за сталом у чаркі, бакалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аспіра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асоба, якая рыхтуецца да самастойнай навуковай або педагагічнай дзейнасці пры навукова-даследчай або вышэйшай навучальнай установе і пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста.
[Ад лац. aspirans, aspirantis — які дамагаецца, імкнецца, шукае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аташэ́, нескл., м.
Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцтве, якая з’яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой‑н. галіне. Вайсковы, гандлёвы аташэ. // Малодшы дыпламатычны ранг (у ведамстве замежных спраў).
[Фр. attaché.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
есау́л, ‑а, м.
Афіцэрскі чын у казацкіх войсках царскай арміі, роўны чыну капітана ў пяхоце і ротмістра ў кавалерыі. // Асоба, якая мела гэты чын. Казацкі есаул.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кватарма́йстар, ‑тра, м.
Службовая асоба ў арміях некаторых краін і рускай арміі ў мінулым, якая займаецца размяшчэннем войск па кватэрах і забеспячэннем іх харчамі і фуражом.
[Ням. Quartiermeister.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маэ́стра, нескл., м.
1. Ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта або іншай творчай асобы.
2. Званне, якое прысвойваецца за мяжой выдатным шахматыстам. // Асоба, якая носіць гэта званне.
[Іт. maestro — настаўнік, майстар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцыдыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Асоба, якая пасля пакарання за зробленае злачынства, паўторна зрабіла злачынства. Злодзей-рэцыдывіст. □ Начальнік выклікаў на перагаворы некалькі найбольш вядомых рэцыдывістаў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сквайр, ‑а, м.
1. Скарочаная форма англійскага дваранскага тытула эсквайр.
2. Тытул суддзяў і мясцовых службовых асоб у Англіі і ЗША. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Англ. sguire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаяво́д, ‑а, ДМ ‑дзе, м.
Спецыяліст па вырошчванню чаю; асоба, якая займаецца чаяводствам. Між густой субтрапічнай расліннасці сям-там відаць.. чаяводы — гаспадары гэтых палеткаў. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)