павытраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае.

П. дарожкі.

П. рэчы з сумкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагро́злівы, -ая, -ае.

Тое, што і пагражальны.

П. выраз твару.

Пагрозлівая цемра.

|| наз. пагро́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвастры́ць, -вастру́, -во́стрыш, -во́стрыць; -во́страны; зак., што.

Зрабіць вастрэйшым.

П. сякеру.

|| незак. падво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; зак., каго-што (разм.).

Схаваць, змясціць, пакласці.

Дзе ты падзеў запалкі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзярэ́цца; зак.

Тое, што і парвацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсыці́ць, -ычу́, -ы́ціш, -ы́ціць; -ы́чаны; зак., што.

Падсаладзіць мёдам.

П. кашу.

|| незак. падсы́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазако́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закаціць куды-н. усё, многае.

П. матацыклы ў гараж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Засыпаць, закідаць чым-н. усё, многае.

П. ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазнахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. неабходныя адрасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́лькі, злуч.

Таму што, так як.

П. ты там сёння будзеш, то я туды не пайду.