ашмо́ткі, ‑аў; адз. ашмотак, ‑тка, м.
Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле, Іваніха з ашмоткам лейцаў цераз плячо ішла па дровы. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галадо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.
1. Разм. Тое, што і галаданне. // Галодны час. Шчупак пасля доўгай зімовай галадоўкі робіцца асабліва пражэрлівым. Шашкоў.
2. Адмаўленне ад яды ў знак пратэсту. Аб’явіць галадоўку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпнаты́зм, ‑у, м.
1. Сукупнасць з’яў (павышаная ўнушальнасць, самнамбулізм і інш.), якія ўзнікаюць пры гіпнозе.
2. Уст. Тое, што і гіпноз (у 1 знач.). Лячэнне гіпнатызмам.
3. перан. Здольнасць уздзейнічаць на каго‑н. Гіпнатызм музыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгало́ссе, ‑я, н., зб.
Тое, што і адгалосак. Толькі рэха далятала, Звонкай песні адгалоссе. Гілевіч. Сціхла трывожнае адгалоссе стрэлаў, і зноў рэха насіла над балотамі роспачлівую песню шакалаў. Самуйлёнак. У гарах гулка пакацілася адгалоссе. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгасці́ць, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.
Разм. Тое, што і адгасцяваць. Ён [музыка] тут успомніў родны край І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах набываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адліва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адліцца.
2. Тое, што і адліваць (у 2 знач.). Ужо здалёку відаць вежы цэркваў і касцёлаў, якія золатам у небе адліваюцца. Бядуля.
3. Зал. да адліваць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адме́ннік, ‑а, м.
Тое, што і сінонім. Існаванне сінонімаў мае свае гістарычныя падставы. У арабскай мове, як было падлічана ў свой час, ёсць тысяча адменнікаў для слова «меч» і чатыры тысячы для слова «няшчасце». Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і абплаваць. Адзін з нашай рыбацкай.. тройкі казаў, што на Свіцязі ён адчувае нейкую незвычайную лёгкасць, як ні на адной іншай вадзе, якіх ён, дарэчы, аплаваў.. нямала. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́бзем, прысл.
Разм. Тое, што і вобземлю. Каваль бразнуў ключ вобзем і, як вар’ят, выскачыў з канторы. Чорны. [Вейс:] А на стрэлках я-ак матанула нас, дык механік мой з услончыка бррык вобзем і ляжыць. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Тое, што і вір. І ён паплыў, аддаўшыся на ўладу імклівай плыні і пеністым водаваротам ракі. Лынькоў. Яму зрабілася маркотна, што праляцела так многа год у вечным водавароце спраў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)