паню́х, -у, м.

У выразе: ні за панюх табакі (разм.) — ні за што, дарэмна (прапасці, загінуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перавярнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вёдры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перавязаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. пакункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перапісаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усіх прысутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрамыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прамыць усё, многае.

Вада папрамывала дамбу ў многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрапіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і папрапі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прапхнуць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прыгнуць усё, многае.

Людзі папрыгіналі галовы ад гуку сірэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

Прынесці ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

П. кашы грыбоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразбінто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Разбінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. раненых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Разабраць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. тавары.