насіні́ць, -сіню́, -сі́ніш, -сі́ніць; -сі́нены; зак., што.

Зрабіць сінім; густа падсініць.

|| незак. насі́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што і чаго (разм.).

Фабрыкуючы, прыгатаваць у нейкай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазако́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закаціць куды-н. усё, многае.

П. матацыклы ў гараж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Засыпаць, закідаць чым-н. усё, многае.

П. ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазнахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. неабходныя адрасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́лькі, злуч.

Таму што, так як.

П. ты там сёння будзеш, то я туды не пайду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́днаваць, -ную, -нуеш, -нуе; -нуй; незак.

Тое, што і абедаць.

|| зак. папалу́днаваць, -ную, -нуеш, -нуе; -нуй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́заць¹, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., каго (што) (уст.).

Учыніць над кім-н. абрад памазання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памя́ць, -мну́, -мне́ш, -мне́; -мнём, -мняце́, -мну́ць; -мні́; -мя́ты; зак., што.

Зрабіць мятым, змяць.

П. касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Знішчыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. тараканаў.