канава́л, ‑а, м.
Разм.
1. Лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем коней. // Чалавек, які пакладае коней.
2. Пагард. Пра дрэннага ўрача, невука ў медыцыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зарада(у) (у 1, 2 знач.). Зарадная скрынка.
2. Які служыць для зарадкі (у 1 знач.). Зараднае прыстасаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бло́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да блока 1. Блочны канат.
бло́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да блока 3 (у 2, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяззме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які на працягу доўгага часу не змяняецца; пастаянны. Бязменны колер. // Пра чалавека, які працяглы час займае адну і тую ж пасаду. Бяззменны старшыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зверабо́йны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да палявання на марскога звера. Зверабойнае судна. Зверабойны промысел.
зверабо́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да зверабою 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малалітра́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае мала вадкасці, мае невялікі літраж. Малалітражны бак.
2. Які расходуе мала гаручага; з цыліндрамі невялікага літражу (пра аўтамабіль). Малалітражны аўтамабіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэфо́рменны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў якой‑н. рэформе. // Які адносіцца да часу, што папярэднічаў сялянскай рэформе 1861 г. у Расіі. Дарэформенны перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухгало́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які спяваецца на два галасы. Двухгалоснае спяванне. Двухгалосная песня.
2. Які з’яўляецца спалучэннем двух галосных гукаў у аднаскладовым вымаўленні; дыфтангічны. Двухгалосны гук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кар’е́рны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кар’еру 1. Кар’ерны алюр.
кар’е́рны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кар’ера 2. Кар’ерная распрацоўка карысных выкапняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)