суперво́кладка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).

Папяровая вокладка, што агортвае пераплёт кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксамато́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таксі.

|| прым. таксамато́рны, -ая, -ае.

Т. парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тара́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., што (разм.).

Шырока раскрываць (вочы).

|| зак. вы́тарашчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваяво́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і свавольнік.

|| ж. сваяво́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святласі́ла, -ы, ж. (спец.).

Адносіны асветленасці адлюстравання, якое ствараецца аптычнай сістэмай, да яркасці прадмета, што адлюстроўваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скары́ць, скару́, ско́рыш, ско́рыць; ско́раны; зак. (разм.).

Тое, што і пакарыць.

|| незак. скара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што (разм.).

Сабраць у адно месца, стоўпіць.

С. кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́цыум, -у, м. (кніжн.).

Тое, што і грамадства.

|| прым. сацыя́льны, -ая, -ае.

Сацыяльныя навукі.

Сацыяльнае заканадаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разніза́ць, -ніжу́, -ніжаш, -ніжа; -ні́заны; зак., што.

Зняць нанізанае.

Р. пацеркі.

|| незак. разні́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., каго-што (разм.).

Рэкламуючы, зрабіць вядомым; расхваліць.

Р. тавар.