пі́ва, -а, н.

Слабаалкагольны пеністы напітак з ячменнага соладу і хмелю.

Піва не зварыш з кім-н. (перан.: цяжка дагаварыцца; разм.).

|| памянш. піўцо́, -а́, н. (разм.).

|| прым. піўны́, -а́я, -о́е.

Піўная бочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плата́н, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Вялікае дрэва з зеленавата-шэрай карой і шырокім лапчастым лісцем.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. плата́навы, -ая, -ае.

Сямейства платанавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пле́сня, -і, ж.

Мікраскапічныя грыбкі, якія збіраюцца ў выглядзе пушыстага налёту розных колераў на чым-н. гніючым, сырым.

Сцены старога памяшкання пакрыты плесняй.

П. мяшчанства (перан.).

|| прым. пле́сневы, -ая, -ае.

П. налёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэдыка́т, -а, Ма́це, м.

1. У логіцы: паняцце, якое вызначае прадмет суджэння — суб’ект.

2. У граматыцы: тое, што і выказнік.

|| прым. прэдыка́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прэдыкаты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуры́зм, -у, м. (кніжн.).

Строгія, непрымірымыя адносіны да запазычанняў; імкненне захаваць што-н. (напр., мову) у нязменным выглядзе, у поўнай чысціні, без усялякіх новаўвядзенняў.

|| прым. пуры́сцкі, -ая, -ае і пурысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцідзесяціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у 50 гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 50 гадоў таму назад.

П. рэспублікі.

Адзначаць п. (пяцідзясяты дзень нараджэння).

|| прым. пяцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́еснасць, -і, ж.

1. Поўнае падабенства, супадзенне.

Т. поглядаў.

2. У матэматыцы: роўнасць, справядлівая пры любых лікавых значэннях пераменных, што ў яе ўваходзяць.

|| прым. то́есны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тоесныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трон, -а, мн. -ы, -аў, м.

Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній, а таксама сімвал манархічнай улады.

|| прым. тро́нны, -ая, -ае.

Тронная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохпо́лле, -я, н.

Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры полі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.

|| прым. трохпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тру́фель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Клубнепадобны падземны грыб, які выкарыстоўваецца ў якасці прыправы да страў.

2. Гатунак шакаладных цукерак, якія сваёй формай падобныя на гэты грыб.

|| прым. тру́фельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)