вы́душыць², -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што (разм.).

Зрасходаваць духі і пад.

В. флакон адэкалону.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анга́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў, верталётаў і пад.

|| прым. анга́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ано́нс, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Папярэдняя аб’ява (пра гастролі, спектаклі, канцэрты, лекцыі і пад.).

|| прым. ано́нсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́л¹, -у, м.

1. гл. апаліць.

2. Паліва (дровы, драўнінныя адходы, торф і пад.).

3. Апрацоўка гліняных вырабаў высокай тэмпературай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́нне, -я, н.

Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяваюць і носяць на сабе.

Зімовае а.

Магазін жаночага адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані і пад.

На зіму калёсы паставілі ў абозню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, узнятай на чатырох слупках, пад якім захоўваюцца снапы, салома, сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згра́я, -і, мн. -і, -яў, ж. (разм.).

1. Гайня сабак, ваўкоў і пад.

2. перан. Банда, шайка (пагард.).

Зладзейская з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зе́ўраць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Быць бачным, адкрытым (пра адтуліну, яму і пад.).

Зеўрае бяздонне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кані́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Бак з герметычнай накрыўкай для бензіну, змазачных масел і пад.

|| прым. кані́стравы, -ая, -ае.