прыблудзі́цца, ‑блуджуся, ‑блудзішся, ‑блудзіцца; зак.
Разм. Прыстаць да чужога статка, двара, хаты і пад. Чалавек першы загаварыў да пастушкоў. — Ці не чулі вы, хлопцы, можа тут конь які прыблудзіўся? Крапіва. [Алень] прыблудзіўся на батарэю яшчэ зімой і, як расказваюць, быў пестуном гарматных разлікаў. Шамякін. // Далучыцца да якой‑н. групы; прыстаць да якога‑н. месца (пра чалавека).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́рам, ‑у, м.
1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.
2. Тое, што і мясаед.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталаўні́к, ‑а, м.
Разм. Той, хто сталуецца, харчуецца ў каго‑н. за плату. — А самі ж вы дзе жывяце? — запытаў Лабановіч. — На кватэры ў горадзе. Са мною жыве і мая маці, — адказаў Стась і дадаў: — Яна ў мяне сталаўнікоў утрымлівае. Колас. У свайго сталаўніка гаспадыня толькі спытала, адкуль ён і колькі прабудзе на возеры. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак., у чым і з дадан. сказам.
Разм. Канчаткова пераканацца ў чым‑н. [Калядка:] — Ну як, таварыш Кавалёў, што вы выхадзілі? [Кавалёў:] — Па праўдзе сказаць, нічога. Толькі ўверыўся, што балота непраходнае. Чарнышэвіч. Дзяўчаткі ідуць пазней, надта ж развясёлыя. Аж сцены звіняць ад смеху. Быццам, усё ўжо яны спазналі, уверыліся ў сваім шчасці. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго‑н. Наперад прабілася высокая, яшчэ маладая жанчына з глыбока ўпалымі вачыма. Якімовіч. «Амерыка»... — паказаў [Міхаль] на свае ўпалыя, худыя грудзі, і сухі кашаль абарваў яго словы. Бялевіч.
2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас). Антаніна Аркадзеўна сказала без надзеі, упалым голасам: — Пра гэта вы [Міхаліна і Генадзь] дамоўцеся самі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што або з дадан. сказам.
Зрабіць ясным, зразумелым для сябе. Вялічка ўспомніў, што ён, калі быў яшчэ ў забыцці, чуў гэты шэпт, але не мог уясніць сабе яго як сапраўднасць. Чорны. Зачэпа прадаўжаў: — Мне здаецца, што вы добра ўяснілі, што галоўны наш вораг багатыя — цар, міністр, губернатар, пан. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браньII ж. (война), уст., поэт., высок. бой, род. бо́ю м., бі́тва, -вы ж., вайна́, -ны́ ж.;
по́ле бра́ни ра́тнае по́ле, по́ле бо́ю (бі́твы).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дабрадзе́й, ‑я, м.
1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.
2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цюхна, ‑ы, м.
1. Разм. Ужываецца звычайна пры звароце з пашанай да каго‑н.
2. Ласкава-фамільярны зварот да каго‑н. Ленін горача запярэчыў Пятроўскаму: — Вы забываецеся, бацюхна, што мы ўжо Савецкая дзяржава. Мяжэвіч.
•••
Бацюхны (мае)! (у знач. выкл.) — выражае здзіўленне, спалох. [Салдат:] — Сынок! Мой сынок! Як жа так?.. Няўжо не пазнаеш? А вырас — бацюхны!.. Сапраўдны мужчына. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.
1. Абдаць каго‑, што‑н. дымам. Абкурыць пчол. □ [Бешчат:] — Але вы не стрымлівайце сябе, мяне ўжо так абкурылі, што нават кашуля смярдзіць ад дыму. Бажко.
2. Зрабіць што‑н. рудым, чорным ад дыму. Абкурыць пальцы.
3. Разм. Скурыць чый‑н. тытунь, папяросы.
4. Карыстаючыся, зрабіць больш зручным, прыемным для курэння. Абкурыць люльку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)