збрыць, збры́ю, збры́еш, збры́е; збры́ты; зак., што.

Зрэзаць брытвай.

З. бараду.

|| незак. збрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зеў, зе́ва, мн. зе́вы, зе́ваў, м.

Адтуліна, што злучае поласць рота з глоткай.

Слізістая абалонка зева.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Нанесці каму-н. многа ран.

З. усё цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іерэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і святар праваслаўнай царквы.

|| прым. іерэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абазначэ́нне, -я, н.

1. гл. абазначыць.

2. Знак, якім што-н. абазначана.

Умоўнае а.

Лікавыя абазначэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і аб’ява.

А. пра сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абго́йсаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм).

Бегаючы, пабываць у многіх месцах.

А. увесь горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкарэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Пакрыцца брудам, засохлай граззю і пад.

Так абкарэў, што не адмыеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

Тое, што і акрыцца.

А. хусткай.

|| незак. абкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абязве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго.

Тое, што і знявечыць.

|| незак. абязве́чваць, -аю, -аеш, -ае.