гіпе́рбала², -ы, мн. -ы, -бал, ж.

У матэматыцы: незамкнёная крывая з дзвюх галін, якая ўтвараецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прым. гіпербалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашані́ль, -і, ж.

Агульная назва некаторых відаў насякомых, з цела самак якіх здабываюць чырвоную фарбу, кармін.

|| прым. кашані́левы, -ая, -ае і кашані́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кісць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Частка рукі, якая складаецца з запясця, пясці і пальцаў.

|| прым. кі́сцевы, -ая, -ае (спец.).

Кісцевае раненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кня́ства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Феадальнае ўладанне на чале з князем.

Пінскае к.

2. У складзе назвы некаторых сучасных дзяржаў.

К.

Ліхтэнштэйн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куло́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жаночае ўпрыгажэнне з каштоўных камянёў ці іншага матэрыялу, якое носяць на ланцужку на шыі.

|| прым. куло́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лампа́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шырокая паласа з каляровага сукна, нашытая на форменныя штаны ўздоўж бакавога шва.

Генеральскія лампасы.

|| прым. лампа́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забо́йца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Той, хто ўчыніў забойства.

Наёмны з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіхры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́цца; зак.

Закружыцца, узняцца віхрам.

Завіхрыўся пыл на дарозе.

|| наз. завіхрэ́нне, -я, н. (спец.).

З. вады, паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́сеніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Задраная скурка каля пазногця.

Пазногці ў завусеніцах.

2. Востры выступ на паверхні металу (спец.).

Дэталь з завусеніцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто загадвае чым-н.

З. малочнатаварнай фермы.

|| ж. зага́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. зага́дчыцкі, -ая, -ае.