брыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Пра капытных: біць нагамі, брыкаць.

Конь брыкаецца.

2. перан. Упарціцца, упірацца (разм.).

З ім гаворыш, а ён брыкаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буда́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

2. Верх, пакрыццё павозкі (разм.).

|| прым. будано́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буфана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Сцэнічнае прадстаўленне або манера акцёрскай ігры з падкрэслена перабольшанымі камічнымі сітуацыямі.

|| прым. буфана́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валто́рна, -ы, мн. -ы, валто́ран і -наў, ж.

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.

|| прым. валто́рнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вані́ль, -і, ж.

Трапічная расліна з доўгімі тонкімі пладамі, а таксама плады гэтай расліны, якія ўжыв. ў кулінарыі і парфумерыі.

|| прым. вані́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́пна, -ы, ж.

Вокіс кальцыю — рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку.

Гашаная в.

Даламітавая в.

|| прым. ва́пнавы, -ая, -ае.

В. завод.

В. раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васьміты́сячны, -ая, -ае.

1. Ліч. парадк. да восем тысяч.

2. Цаной у восем тысяч рублёў.

3. Які складаецца з васьмі тысяч адзінак.

В. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Ружжо са спіральнай нарэзкай у канале ствала.

В. з аптычным прыцэлам.

|| прым. вінто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віншава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто віншуе каго-н., прыходзіць з віншаваннем.

|| ж. віншава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. віншава́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кіс, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

У хіміі: злучэнне элементаў сярэдняй ступені акіслення з кіслародам.

В. вугляроду (чадны газ).

|| прым. во́кісны, -ая, -ае.