шту́рманскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да штурмана, належыць яму. Яўген з паказной абыякавасцю насунуў на вочы сваю шыкоўную штурманскую шапку з вялізным беласнежным верхам і жоўтым бліскучым крабам над казырком. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эўкалі́птавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эўкаліпта, уласцівы яму. Эўкаліптавае лісце. Эўкаліптавы ствол. // Які складаецца з эўкаліптаў (пра лес, парк і пад.). // Які зроблены з эўкаліпту, атрыманы з яго. Эўкаліптавы алей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туды́ нареч. туда́;
◊ т. яму́ і даро́га — туда́ ему́ и доро́га;
ні т. ні сюды́ — ни туда́ ни сюда́;
куды́ ве́цер, т. і ён — ирон. куда́ ве́тер ду́ет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
еди́нственно нареч.
1. адзі́на;
еди́нственно возмо́жный спо́соб адзі́на магчы́мы спо́саб;
2. (только, исключительно) адно́, то́лькі, выклю́чна;
э́тим мы обя́заны еди́нственно ему́ гэ́тым мы абавя́заны то́лькі (выклю́чна) яму́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напярэ́ймы, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. З мэтай перахапіць каго‑, што‑н., рухаючыся яму насустрач; наперарэз. Бегчы напярэймы. □ Людзі павыбягалі з хат і зямлянак, бягуць напярэймы, каб спыніць вала. Марціновіч.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «напярэймы» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на асобу або прадмет, якім імкнуцца зайсці наперад, каб перахапіць іх. Ад лесу ўлева напярэймы ўцекачу выбег польскі салдат. Колас. Удалечыні быў відзён яшчэ адзін трактар, і я пайшоў напярэймы яму. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддуба́сіць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак., каго.
Разм. Бязлітасна пабіць (кулакамі, палкай). Язэпу не хацелася ісці да дзеда. Баяўся, што дзед расстаўляе яму пастку: заманіць у хату, а там заб’е або добра аддубасіць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.
Разм. Паставіць каго‑н. у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. Андрушка ўзяў з рук у Мацвея плуг. Яму цяпер было страшна асарамаціць сябе перад Мацвеем. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́вязаць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што.
1. Сплесці што‑н. пры дапамозе кручка, спіц. Вывязаць настольнік. Вывязаць узор.
2. Разм. Старанна завязаць. [Юрка] памог Цімку адзецца, вывязаў яму гальштук і пацягнуў да дзвярэй. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́тыя, ‑і, ж.
Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці. У .. [Касі] з’явілася да ўсяго апатыя, зарадзілася няўпэўненасць у сваіх поглядах. Карпюк. [Карызну] агарнула цяжкая апатыя — яму хацелася аднаго: скончыць як найхутчэй гэты няўдалы сход і адпачыць. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кармак, ‑мка, м.
Жывёліна, выгадаваная, выкармленая ў хатніх умовах, без маткі. / у перан. ужыв. Пагард. Гэты кулацкі выкармак устроіў Апеньку спектакль, нібы бацькаў кулацкі хлеб дзярэ яму горла і ён кінуў бацьку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)