папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Распароць па шву ўсё, многае.

2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.

3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пата́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Патуранне, паблажка. [Мароз], звяртаючыся да Кастуся, дадаў: — Сустрэў твайго бацьку. Паказваў, каб я не даваў табе патачкі... Так што, браце, глядзі!.. С. Александровіч. Лячуся і працую, не даючы сабе ніякай патачкі. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і пратупаць. Ляпнуўшы дзверцамі кабіны, па двары пратопаў Васіль. Даніленка. Дзіця так і заснула ў яго на руках — бруднае, схуднелае і стомленае, бо, відаць, за гэтыя дні нямала пратопала на сваіх ножках. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ю́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Давесці да шаленства, ярасці. — Давай! Давай! — нецярпліва гулі людзі, каб нас больш раз’юшыць. Карпюк. Суд наклаў на яе сто рублёў штрафу. Гэта так раз’юшыла Марфу, што яна не памятала, як выскачыла на вуліцу. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгла́н,

1. нескл. прым. Скроены так, што рукаў складае з плячом адно цэлае. Рукаў рэглан. Пальто рэглан.

2. у знач. наз. рэглая, ‑а, м. Разм. Паліто, куртка такога пакрою. Штурман быў адзіны чалавек у палку, які хадзіў у даваенным рэглане. Алешка.

[Англ. raglan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́біць, ‑біць; безас. зак., каму.

Абл. Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што‑н. нечаканае. — Собіла ж мне выбрацца ў гэткае разводдзе ў дарогу, — дакараў сябе англічанін. Сачанка. Кастусь дзівіўся і недаўмяваў: собіла ж некалі вось так сяліцца людзям. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца сталым, больш сталым. Чытаў я прагна,.. насычаўся, людзей пазнаваў, сам сталеў, мацаваўся. Шынклер. Што клікала нас? Мары? Так, яны. Але ж мары сталеюць, і тады, мабыць, кожны чалавек глядзіць на жыццё іншымі вачамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрым, ‑у, м.

У выразах: няма стрыму, не было стрыму — не мець магчымасці ўтрымацца ад чаго‑н., не ведаць меры ў чым‑н. [Лейтэнант] хацеў браць замуж. Адмовіла Алеся, бо вельмі ўпадабаў сівуху, так упадабаў, што не было ніякага стрыму. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак.

Дагадзіць, зрабіўшы што‑н. так, як хочацца каму‑н. — Каму там горача стала? — пачуўся дрыготкі голас хворага. — Усім не ўнаравіць, — зачыніў вокны юнак. Гурскі. — Сынку, забралі крывапіўцы нашага бацьку! — крыкнула [маці]. — Не ўнаравіў нешта пану. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)