машо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Уст. Тое, што і машна.

2. Скурна-мышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Будынак з каменя або цэглы. Пабегла насустрач ліпавая алейка, брук і першыя гарадскія мураванкі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

У выразе: нырачная лаханка — частка ныркі, якая служыць для збірання мачы і пераходзіць непасрэдна ў мачаточнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаці́няне, ‑нян; адз. лацінянін, ‑а, м.; лацінянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лацінянкі, ‑нак; ж.

1. Жыхары старажытнай Італійскай вобласці — Лацыума; рымляне.

2. Уст. Католікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лезгі́ны, ‑аў; адз. лезгін, ‑а, м.; лезгінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лезгінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР і Азербайджанскай ССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нганаса́ны, ‑аў; адз. нганасанін, ‑а, м.; нганасанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. нганасанкі, ‑нак; ж.

Народ, які жыве ў Таймырскай аўтаномнай акрузе Краснаярскага краю РСФСР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камісіёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Камісійны магазін. — Ідзі зараз жа ў краму ці камісіёнку і купі сабе цёплую шапку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Пераносны механічны арган у выглядзе невялікай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

•••

Завесці катрынку гл. завесці.

[Ад назвы фр. песенькі «charmante Catherine», якая выконвалася на гэтым інструменце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Дачка папа. Што заробіць Эльза, шыючы сукенкі пападзянкам, тым толькі і жывілася з бацькамі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бландзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Жанчына са светлымі валасамі. [Цёця Каця Гарлахвацкаму:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявай.. адно ж яна бландзінка. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)