аберага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Аберагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Аберагацца ад прастуды.
2. Зал. да аберагаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́тавая, ‑ай, ж.
Жонка брата. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата, а ад братавай, — што і казаць... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лузаць.
2. у знач. прым. Ачышчаны ад шалупін, лузгі. Лузаныя гарбузікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяршы́ць, ‑шыць; безас. незак.
Разм. Пра адчуванне раздражнення, козыту (у горле). Сіні тытунёвы дым лёгка плаваў пад столлю. Ад яго пяршыла ў горле, браў кашаль. Адамчык. Ад пылу.., ад гарачыні пяршыла ў горле. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халу́йства, ‑а, н.
Пагард. Угодлівасць, рабалепства, падхалімства. Найбольшым халуйствам сярод.. [паноў] вызначаўся маркіз Аляксандр Беляпольскі. Якімовіч. На памылках ці трэба вучыцца? Імі трэба, як зеллем, лячыцца Ад зласлівасці, ганарлівасці, Ад халуйства і ад ліслівасці. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсе́яцца сов.
1. отсе́яться;
во́труб’е адсе́ялася ад мукі́ — о́труби отсе́ялись от муки́;
2. перен. отсе́яться;
ча́стка слухачо́ў адсе́ялася — часть слу́шателей отсе́ялась;
3. (кончить сев) отсе́яться;
гаспада́р адсе́яўся — хозя́ин отсе́ялся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
затрымце́ць сов.
1. затрепета́ть; задрожа́ть;
~це́лі лісты́ — затрепета́ли (задрожа́ли) ли́стья;
2. замерца́ть, замелька́ть;
~це́лі аге́ньчыкі — замерца́ли (замелька́ли) огоньки́;
3. перен. затрепета́ть;
сэ́рца ~це́ла ад ра́дасці — се́рдце затрепета́ло от ра́дости
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пу́за ср., разг. брю́хо, пу́зо;
◊ адгадава́ць п. — отрасти́ть брю́хо;
ад п. — вдо́сталь, до отва́ла;
на пу́зе шоўк, а ў пу́зе шчоўк — погов. на брю́хе шёлк, а в брю́хе щёлк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сілкава́цца несов.
1. разг. подкрепля́ться;
с. пе́рад даро́гай — подкрепля́ться пе́ред доро́гой;
2. тех. пита́ться;
ля́мпачкі ~ку́юцца ад пахо́днай электраста́нцыі — ла́мпочки пита́ются от похо́дной электроста́нции;
3. возвр., страд. подкрепля́ться; пита́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аж.
1. часц. ўзмацн. Ужыв. для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца; падкрэслівае самую крайнюю мяжу выяўлення якой-н. уласцівасці.
Лес аж звінеў ад птушыных галасоў.
Сцежка вілася аж да самага возера.
Аж крыкнуў ад радасці.
2. часц. ўзмацн. Ужыв. для выражэння нечаканасці або раптоўнасці наступлення якіх-н. падзей.
Раніцай прачнуліся — аж няма ўжо яго.
3. злуч. Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; ужыв. ў знач. «так», «што нават».
Машыны так гулі, аж вокны звінелі.
4. злуч. супраціўны. Злучае сказы з узаемна неадпаведным значэннем, якое ўскладняецца адценнем нечаканасці.
Хацеў ісці назад, аж пачуўся ціхі плач.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)