абве́траць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і абветрыцца. [Алесь:] — Гэта я проста абветраў занадта, вось і здалося табе, што я схуднеў. Броўка. Даўно ўжо абветралі дарогі, пашарэла ралля і добра ўрунела жыта. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіраўні́цтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. кіраваць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, чым можна і патрэбна кіравацца. Марксізм — не догма, а кіраўніцтва да дзеяння.

3. зб. Кіраўнікі. Кіраўніцтва калгаса. Кіраўніцтва завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругаві́на і круго́віна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і круглавіна. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́с, ‑у, м.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць — замясіць. Замес цеста. Замес бетону.

2. Тое, што замешана; маса, якая замешваецца ў адзін прыём. Адгрузіць гатовы замес. Даць восемсот замесаў за змену.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́ва, ‑ы, ж.

Тое, чым запраўляюць страву; прыправа, закраса. Там [на чужыне] давалі толькі шпінат. Без заправы, Без грама солі. Аўрамчык. На думку маёй бабкі, суп з фасолі не патрабуе ні прыправы, ні заправы. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і запрацавацца.

2. Запэцкацца, вымазацца чым‑н. — Каб і твой тата працаваў у кузні ды браўся за вуголле, таксама зарабіўся б у сажу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і зморанасць; стома. Яніна ідзе і ідзе шпарка, каб замарыцца і забыць пра ўсё. Але зморы няма. Мурашка. На дзяўчынку пала змора, Спіць яна ў полі чыстым. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́латца, ‑а, н.

1. Ласк. да золата.

2. Тое, што і золатка. — Ха-ха-ха, золатца маё, — смяецца весела Сымоніха, — .. другім чалавекам Сымон зрабіўся; цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зруйнава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зруйнаваць.

2. Тое, што і разбурэнне (у 2 знач.). — А зруйнаванні і бамбёжкі да гэтага часу і ў сне трывожаць маё сэрца, — кажа Барыс. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і зя́ваць. Жыжка, як шчупак, выкінуты на бераг, пачаў зяўкаць сваім роцікам, і хапаць паветра, але словы не ішлі. У зале пачуўся лёгкі смех. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)