уздзе́янне, ‑я, н.
Дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н.; уплыў. Пад уздзеяннем адпаведнай тэмпературы і іншых штучна створаных умоў з «чорнага золата» выдзяляюцца светлыя прадукты — бензін і іншыя. Хадкевіч. Гаварыў .. [інструктар райкома] горача, быццам баяўся, што спакойна сказаныя словы не будуць мець уздзеяння. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укаране́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Пусціць глыбока карэнне.
2. перан. Трывала замацавацца дзе‑н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). [Шэмет:] — Ты яшчэ [Мацвей] малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́кат, прысл.
Разм. Адзін пры адным, у беспарадку, як папала (ляжаць, спаць і пад.). Хлопцы спалі на нарах у кутку ўпокат і трымаліся адной сям’ёй у працы і ў барачным жыцці. Пестрак. Ляжаць упокат зваленыя сосны, Галлё і друз паскіданы ў лаўжы. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хайлу́к, ‑а, м.
Абл. Вавёрчына гняздо. [Зоська:] — О-о, гэта яна [вавёрка] можа. Нядаўна маміны грыбы, што сушыліся пад страхою, таксама забрала і перанесла ў хайлук, у гняздо сваё. Ляўданскі. Ужо каля самага поля ў густых пасадках сасонніку Міхась натрапіў на вавёрчын хайлук. Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарэ́ц, ‑рца, м.
Разм. Памянш.-ласк. да хутар; невялікі хутар. Косая сцежка вырываецца з парасніку і лена ўзбягае на ўзгорак пад самы хутарэц. Мурашка. Рудзінскія таксама жывуць на канцы сяла. Нават не на канцы, а наводшыбе, так, як бы свой хутарэц. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; незак.
Шапацець, шамацець. Салома звонка шалясціць і павявае задуменнасць вялікай далечыні. Чорны. Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі Трыснягі ды лозы. Купала. // чым. Утвараць шамаценне, шастанне, шорах. Пад вокнамі хаты ціхутка шалясцелі лістамі адцвіўшыя грушы і яблыні. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Спец.
1. Дэталь у якім‑н. механізме, машыне і пад., якая засцерагае ад узаемнага перамяшчэння злучаных ёю частак.
2. У рыбнай прамысловасці — драўляны пруток або палачка, якая засоўваецца ў рыбу праз рот удоўж цела.
[Польск. szponka ад ням. Span.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпро́ты, ‑аў; адз. шпрот, ‑а, М шпроце, м.
1. Дробная марская прамысловая рыба сямейства селядцоў. Лоўля шпротаў. Апрацоўка шпротаў.
2. толькі мн. (шпро́ты, ‑аў). Кансервы з гэтай, а таксама іншай дробнай рыбы (салакі, кількі і пад.). Закусвалі [госці] сырам, вэнджанай каўбасою і шпротамі. Васілёнак.
[Ням. Sprotte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́нная,
Цяжарная (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і пад.). Праз нейкі момант з-за хлява, аблізваючыся, выйшаў сабака, узбег па сумёт, які пабраўся шараном, і тады Усціння ўбачыла, што гэта была шчэнная сучка — вялікі жывот свой яна ледзь не валачыла па снезе. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.
У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.
[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)