усур’ёз, прысл.

Разм. Сур’ёзна, не жартам, па-дзелавому. Заняцца справай усур’ёз. □ Алег пазіраў то на старшыню, то на Навума, не зусім разумеючы, ці то яны жартуюць, ці гавораць усур’ёз. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фартыфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння. Лекцыі па фартыфікацыі і тактыцы.

2. Узвядзенне ваенных умацаванняў, а таксама гэтыя ўмацаванні. Палявая фартыфікацыя.

[Ад лац. fortificatio — умацаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фігу́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Складаны па форме. Вокны ў дамах — з фігурыстымі разнастайнымі ўзорамі. Новікаў.

2. Які мае прыгожую фігуру (у 2 знач.). — Нічога дзяўчына, сакаўная і фігурыстая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіянамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто пазнае па рухах і міміцы твару характар, унутраны стан чалавека. [Валуеў] быў фізіянаміст і часта раздумваў над абліччамі сустрэчных: — У-у, якія вочы! Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харч...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «харчовы» (у 3 знач.), напрыклад: харчбаза, харчпункт, харчатрад; б) словам «харч», «харчовы» (у 1, 2 знач.), напрыклад: харчкамбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шабасу (у 1 знач.). Шабасовыя свечкі. □ Сеў і з клунка.. [Сымон] вымае Рыбу, хлеб, кладзе па дол; Няхай Шлёма прабачае: Шабасовы гэта стол! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; незак.

Разм. Тое, што і шапацець. У наваколлі панаваў тады толькі бясконцы гоман дажджу, што лапатаў па дахах дамоў,.. шапатаў у кронах дрэў і цурчэў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штотыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны тыдзень. [Адам:] На нашым абавязку ляжыць складанне штотыднёвых справаздач спецыяльна па дыверсіях. Лынькоў. // Які выходзіць, выдаецца раз у тыдзень. Штотыднёвая газета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспе́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Спецыяліст для правядзення экспертызы па якому‑н. спрэчнаму ці няяснаму пытанню. [Адвакат:] — Вам [Лабановіч] сапраўды ставяць у віну напісанне адозвы да настаўнікаў. Такое заключэнне далі эксперты. Колас.

[Ад лац. expertus — вопытны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́дгул ’рэха’ (Пал.). Укр. ві́дгул ’тс’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад гул (гл.) па ўзору водклік, водсвет і г. д. Во́дгулле ’водгалас’ (БРС), во́дгульля ’рэха’ (Бяльк.) ад водгул з суф. зборн. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)