мутаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мутагену, які выклікае мутацыю. Мутагеннае рэчыва. Мутагенная селекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяша́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Прыстасаванне для размешвання, мяшання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.

Спец. Пакрыць грунтам (у 4 знач.) нейкую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́варатны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Унутраны, закрыты. Вываратнае шво. // З унутраным швом. Вываратны абутак. Вываратныя галантарэйныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асацыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да асацыяцыі (у 3 знач.). Асацыятыўны працэс. Асацыятыўная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астэаміэлі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Запаленне касцявога мозгу, якое звычайна пашыраецца на ўсе слаі косці.

[Ад грэч. osteon — косць і myelos — мозг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абката́цца, ‑аецца; зак.

1. Зрабіцца роўным, гладкім; утрамбавацца ад язды. Дарога абкаталася.

2. Спец. Прайсці абкатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнасе́ніць, ‑ніць; зак., што.

Спец. Кінуць насенне ў зямлю (пра расліны). Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсарбі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Спец. Паглынуць (паглынаць), усмактаць (усмоктваць).

[Лац. absorbere.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абястлу́сціць, ‑тлушчу, ‑тлусціш, ‑тлусціць; зак., што.

Спец. Выдаліць тлушч, тлушчавыя рэчывы. Абястлусціць знятую скуру. Абястлусціць гліну.