ва́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да ваты. Ватная фабрыка. // перан. Такі, як з ваты, абмяклы. Ногі ў мяне адзеравянелі, потым зрабіліся ватнымі, пачалі падкошвацца. Місько.
2. Тое, што і ватовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́лачнік, ‑а, м.
1. Тое, што і качарэжнік.
2. Дзяржанне вілаў, вілак. Маці стаяла каля печы, успёршыся на вілачнік, і расказвала мужу, што адбылося за дзень у іхняй вёсцы і маёнтку. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́гненны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і агнявы (у 1–4 знач.) і агністы. Дзікія крыкі жанчын і дзяцей чуліся з вогненнага пекла. Чорны. Здавалася, назаўсёды адышлі ў мінулае вогненныя партызанскія ночы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дыр, ‑у, м.
Тое, што і водар. Плыў водыр павольнага канання травы і кветак. Чорны. О, як ты прыгожа, над Нёманам лета! Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам І водырам ясных купальскіх начэй. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Уст. Тое, што і вокладка. І кнігі з скрынкі выкідае [Алесь], І пад сталом іх растрасае, А ненавісныя «начаткі» Парваў па самыя акладкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абстраляны (у 2 знач.). Палонны, відаць, быў абстрэлены салдат, бег ён заломваючы крута ўбок, часам падаў, хуценька ўсхватваўся з зямлі і зноў імчаў наперад. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кварта́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да квартала. Квартальны план. Квартальны ўчастак. Квартальная кацельная. Квартальная прасека.
2. у знач. наз. кварта́льны, ‑ага, м. Разм. Тое, што і квартальны наглядчык (гл. наглядчык).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імжы́цца, ‑жыцца; незак.
1. Разм. Тое, што і імжыць. Звоняць бомы, звоняць бомы. Цемень. Дождж імжыцца. Шушкевіч.
2. Засцілацца, ахутвацца імжой. Усё мястэчка з бакоў імжылася сівым туманам з зялёных балот. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іна́кшы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і іншы. Вялося многа там ласёў І дзікіх коз было. Цяпер іх, кажуць, не відно, Не чуцен грозны рык; І п’юць хваёвае віно Інакшыя звяры... Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрме́дыя, ‑і, ж.
1. Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якія выконваюцца паміж актамі драматычнага або опернага твора. Інтэрмедыі беларускага школьнага тэатра 17–18 стст.
2. Тое, што і інтэрлюдыя.
[Ад лац. intermedio — прамежкавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)