дагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каму-чаму.
Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта.
2. Навука, якая вывучае законы руху снарадаў унутры гарматы і пасля вылету з яе. Унутраная балістыка. Знешняя балістыка.
[Ад грэч. bállō — кідаю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благаславе́нны, ‑ая, ‑ае.
Варты благаславення (у 3 знач.), падзякі, хвалы. Зноў прыйшоў благаславенны час. Гальвасы навечна выехалі адсюль. Чорны. [Марыя:] — Благаславенныя пад небам І матчын хлеб, і родны дом! Аўрамчык. // Высок. Шчаслівы, багаты. [Гогіберыдзе:] — Сям’я мая ціха і мірна жыве ў благаславеннай Кахетыі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
габлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.
Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. □ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі. Шамякін. Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
1. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Газіфікаваць торф.
2. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. У гэтым годзе ў горадзе намечана газіфікаваць 5 тысяч кватэр. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы; Р мн. ‑зовак; ж.
Разм. Самаробная газавая лямпа без шкла. У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы. Дудо. Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаі́цца, гоіцца; незак.
1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца.
2. Зал. да гаіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаўптва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых. Пасадзіць на гаўптвахту. □ Палкоўнік загадаў зняць пікет і адправіць яго ў поўным складзе на гаўптвахту. Мікуліч.
2. Уст. Галоўны каравул у крэпасці, горадзе; каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула.
[Ням. Hauptwache.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́жацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Лежачы, аднавіць сілы (пасля хваробы, стомы і пад.); ачуняць, акрыяць. [Аржанец:] — Нічога, Максіме. Адлежышся там недзе, як у роднай маці, а потым ужо не па версе, не ноччу, а нізам па вольнай старонцы, у светлым вагоне прыедзеш. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)